Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple назвала тры праграмы беларусаў у сьпісе трэндаў году


iPhone X, ілюстрацыйнае фота
iPhone X, ілюстрацыйнае фота

Карпарацыя Apple абвясьціла найлепшыя праграмы і гульні году для ўласнай мабільнай апэрацыйнай сыстэмы iOS, а таксама найлепшых распрацоўшчыкаў і трэнды году. У сьпісе намінантаў згадваюцца тры беларускія праграмы: Fabby, Fabby Look і MSQRD.

Распрацоўшчыкаў гэтых праграмаў, AiMatter (першыя дзьве) і Masquerade Technologies (трэцяя), назвалі ў сьпісе найлепшых за год. У трэндах году назвалі праграмы для зьмяненьня чалавечага твару ў рэальным часе і праграмы з машынным навучаньнем — Fabby і MSQRD якраз у гэтых трэндах.

Што ўмее MSQRD
Што ўмее MSQRD

«Маскарад» летась набыла сацсетка Facebook. MSQRD дазваляе ў рэальным часе накладаць на твары на выяве з камэры смартфона «жывыя» маскі (хоць жывёлаў, хоць славутых актораў). Каштоўнасьць распрацоўкі ня столькі ў саміх масках, колькі ў тэхналёгіі распазнаньня твару і магчымасьці мадыфікаваць распазнаны твар. Пасьля трыюмфу MSQRD падобныя функцыі зьявіліся і на Facebook, і ў шэрагу іншых праграмаў.

Што ўмее Fabby Hair
Што ўмее Fabby Hair

AiMatter сёлета купіла карпарацыя Google. Іхныя распрацоўкі таксама апрацоўваюць выявы людзей у рэальным часе: Fabby дазваляе ў рэальным часе замяніць фон за чалавекам на анімаваную выяву (напрыклад, замяніць пакой на джунглі або «перамясьціць» чалавека пад дождж з коцікаў), а Fabby Look дазваляе ў рэальным часе «перафарбоўваць» валасы (вядома, ня кожны валасок, але праграма даволі дакладна вызначае, дзе на выяве валасы, а дзе цела ці фон).

Як казаў Свабодзе адзін з заснавальнікаў кампаніі Юры Мельнічак, менавіта набор інструмэнтаў для гэтых праграмаў Fabby SDK — асноўны прадукт кампаніі, які дазваляе хутка запускаць на тэлефоне нэўронныя сеткі для апрацоўкі інфармацыі (гэта значыць, выява апрацоўваецца паводле такой схемы, паводле якой працуюць нэўроны ў арганізьме жывой істоты, а праграма можа вучыцца на прыкладах).

Колькі каштавалі абедзьве кампаніі, не паведамляецца, але, паводле незалежных ацэнак, гаворка пра не адзін мільён даляраў.

​Таксама ў трэндах Prisma — расейская праграма, створаная з удзелам беларусаў, што апрацоўвае выявы пад стыль карцінаў розных мастакоў (з фота карыстальніка можна зрабіць выяву ў стылі, напрыклад, Марка Шагала). Пры чым MSQRD і Prisma адзначаюць другі год запар.

Топ-5 беларускіх ІТ-стартапаў, купленых замежнымі гігантамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG