Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія архітэктары прапанавалі альтэрнатывы будынку Dana Holdings на Кастрычніцкай плошчы


На месцы былога музэю Вялікай Айчыннай вайны на менскай Кастрычніцкай плошчы кампанія Dana Holdings прапанавала збудаваць бізнэс-цэнтар, які, на думку аўтараў, спалучаў бы клясычны і сучасны стылі. Указ аб будаўніцтве падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Але ідэя спадабалася далёка ня ўсім — на petitions.by супраць праекту падпісаліся больш як 4000 карыстальнікаў.

Архітэктары студыі LEVEL80 architects прапанавалі тры альтэрнатыўныя праекты забудовы плошчы і прадставілі іх на сайце podvigminsk.info. Аўтары альтэрнатыўнага праекту пішуць, што ідэю Dana Holdings лічаць недарэчнай: будынак занадта вялікі, «прыціскае» маштабамі Палац прафсаюзаў, а таксама «пошла» імітуе клясыку, спалучыўшы яе з сучаснымі элемэнтамі. Да таго ж пляцоўку нельга разглядаць асобна ад плошчы і забудовы вакол яе.

Дызайнэры прапанавалі тры канцэпцыі фасаду: «кансэрватыўную» з элемэнтамі канструктывізму, «прагрэсіўную» з хаатычным разьмяшчэньнем вокнаў на фасадзе і «дынамічную» са складаным няроўным контурам будынка.

«Кансэрватыўны» фасад у праекце LEVEL80 architects
«Кансэрватыўны» фасад у праекце LEVEL80 architects
«Прагрэсіўны» фасад у праекце LEVEL80 architects
«Прагрэсіўны» фасад у праекце LEVEL80 architects
«Дынамічны» фасад у праекце LEVEL80 architects
«Дынамічны» фасад у праекце LEVEL80 architects

Сам будынак яны прапануюць зрабіць, калі глядзець зьверху, «расьсечаным» па дыяганалі на дзьве трохкутныя часткі з гандлёвай вуліцай пасярэдзіне. Або, у выпадку «дынамічнага» дызайну, — будынак літарай П з унутранай плошчай і гандлёвай галерэяй.

Падрабязнае апісаньне і абгрунтаваньне праектаў >>>

Тым, хто ня згодны з варыянтам Dana Holdings, архітэктары прапануюць падпісаць згаданую вышэй пэтыцыю і дзяліцца інфармацыяй зь сябрамі. А гарадзкім уладам яны раяць не дазваляць будаўніцтва паводле праекту Dana Holdings і зладзіць адкрыты міжнародны архітэктурны конкурс. Кампаніі-забудоўніку яны раяць прыслухацца да думкі грамадзянаў.

Варыянт Dana Holdings:

Скандальныя будоўлі Менску: будуюць арабы, расейцы, сэрбы. Беларусы назіраюць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG