Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брунэй абагнаў: Беларусь упала яшчэ ніжэй у рэйтынгу «Рэпартэраў бязь межаў»


Рэйтынг свабоды прэсы «Рэпартэраў бязь межаў» 2018 году. Сьветла-жоўтыя краіны — самыя свабодныя ў пытаньнях СМІ, чырвоныя — амаль несвабодныя, чорныя — цалкам несвабодныя
Рэйтынг свабоды прэсы «Рэпартэраў бязь межаў» 2018 году. Сьветла-жоўтыя краіны — самыя свабодныя ў пытаньнях СМІ, чырвоныя — амаль несвабодныя, чорныя — цалкам несвабодныя

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала чарговы рэйтынг свабоды прэсы. У 2018 годзе Беларусь заняла 155-е месца сярод 180 краінаў сьвету – страціла дзьве пазыцыі ў параўнаньні зь леташнім рэйтынгам.

Беларусь у рэйтынгу абагналі Брунэй (са 156 на 153-е месца) і Конга (засталася на 154-м). Цяпер Беларусь знаходзіцца між імі, Свазілэндам (152), Руандай, Турэччынай і Казахстанам (156–158), побач з краінамі, дзе зусім няма свабоды прэсы.

Усе суседзі Беларусі маюць вышэйшыя пазыцыі: Расея 148-я, Украіна 101-я, Малдова 81-я, Польшча 58-я, Літва 36-я, Латвія 24-я, Эстонія 12-я. Першыя месцы ў сьвеце займаюць Нарвэгія, Швэцыя і Нідэрлянды, а апошнія – Паўночная Карэя, Эрытрэя і Туркмэністан.

«Пасьля кароткай перадышкі, чарговы напад [на СМІ] вядзецца ў Беларусі, — пішуць пра краіну «Рэпартэры бязь межаў». — Больш за 100 журналістаў былі арыштаваныя ў 2017 годзе, як правіла, пры асьвятленьні акцыяў пратэсту апазыцыі. Некаторыя зь іх былі зьбітыя, іншыя былі заключаныя ў турму.

Перасьлед журналістаў-фрылянсэраў, якія працуюць у незалежных СМІ, заснаваных за мяжой, якія не могуць атрымаць акрэдытацыю, дасягнуў беспрэцэдэнтнага ўзроўню. Баючыся дэстабілізацыі становішча, зьвязанай з украінскім крызісам, улады пасадзілі як прарасейскіх, так і антырасейскіх блогераў.

Дзевяць незалежных газэтаў зноў распаўсюджваецца праз манапаліста распаўсюду друкаванай прэсы 11 гадоў пасьля забаронаў, але блякаваньне вядучага навіновага сайту краіны паказвае на тое, што інтэрнэт-цэнзура дасягнула новага ўзроўню».

«Рэпартэры бязь межаў» заклікалі перагледзець «драконаўскія палажэньні» закону аб СМІ

Міністар інфармацыі пра новы закон аб СМІ: «Закліканы ўраўняць усіх». Чаму гэта ня так

Як беларуская дзяржава парушае свой жа закон аб СМІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG