Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кветкі на месцы забойства Барыса Нямцова
Кветкі на месцы забойства Барыса Нямцова

Забойства Барыса Нямцова. Першыя рэакцыі (абнаўляецца)

Багданкевіч: Падобна, што Пуцін ідзе па сьлядах Лукашэнкі

«Забойства Нямцова — гэта шок. Падобна на тое, што Пуцін ідзе па сьлядах Аляксандра Рыгоравіча і ў гэтым накірунку. У нас загінулі людзі, і там гінуць».

Сьледчы камітэт: Нямцова забілі зь пісталета Макарава

На месцы забойства знойдзена 6 гільзаў 9-мілімітровага калібру, патроны зробленыя рознымі вытворцамі.

Сьледчы камітэт разглядае наступныя вэрсіі забойства:

  • правакацыя дзеля дэстабілізацыі палітычнай абстаноўкі ў краіне,
  • ісламска-экстрэмісцкі сьлед (сьледзтву вядома, што Нямцоў атрымліваў пагрозы ў сувязі са сваёй пазыцыяй па расстрэле рэдакцыі «Шарлі Эбдо» ў Парыжы),
  • унутрыўкраінскія падзеі,
  • камэрцыйная дзейнасьць Нямцова,
  • асабістая непрыязнь і
  • іншыя побытавыя вэрсіі.

Шушкевіч: Не зьдзіўлюся, калі пасьля Нямцова сьпіс будзе пашырацца

«Адбываецца тое, што і мусіць адбывацца ў фашысцкай дзяржаве. Расея пачала надаваць надзвычай слабую ўвагу бясьпецы ўласных грамадзянаў, а займаецца замежнымі правакацыямі, замежнымі заваёвамі, і ўсе яе сілы, якія павінны гарантаваць бясьпеку грамадзянаў, мабілізаваныя на гэта».

Міхаіл Чыгір: Гэта помста за погляды

Былы кіраўнік ураду Беларусі Міхаіл Чыгір лічыць, што Барыс Нямцоў быў небясьпечны толькі тым, што валодаў інфармацыяй, якую даводзіў да людзей.

«У яго былі ворагі, і ворагаў было шмат. Я лічу, што гэта помста. Чыя — цяжка сказаць. У яго былі свае погляды, свая пазыцыя, а гэта ім не падабалася. А такіх людзей у Расеі ёсьць нямала. Таму гэта помста за погляды і за пазыцыю. Такога чалавека вельмі шкада. Гэта быў адзін з самых вядомых лідэраў апазыцыі. Апошнім часам рэпутацыя Расеі і так падмочана, а цяпер падмочана яшчэ больш.

Зь Нямцовым я сустракаўся, калі ён працаваў ва ўрадзе. Гэта вельмі граматны, падрыхтаваны чалавек, добра разумеў эканамічную сытуацыю ў Расеі. Ставіў задачы, якія не выконваліся тады і не выконваюцца цяпер, калі Расея амаль поўнасьцю залежыць ад экспарту энэрганосьбітаў. Так жа не павінна быць. Тады пра гэта гаварылі, але нічога не зрабілі. І пасьля яго нічога не зрабілі і сёньня нічога ня робіцца».

Барыса Нямцова пахаваюць 3 сакавіка на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў Сахараўскім цэнтры ў той жа дзень з 10:00 да 14:00 па адрасе: Масква, Земляны вал, 57-6.

ВІДЭА: Анатоль Лябедзька каля амбасады Расеі ў Менску
Анатоль Лябедзька пра сьмерць Нямцова
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00

Барыс Нямцоў у Менску ў 2013 годзе

Фота Генадзя Верацінскага

Міхаіл Хадаркоўскі: У нашай агульнай гісторыі яшчэ адна кропка

Расейскі апазыцыйны палітык і былы палітзьняволены Міхаіл Хадаркоўскі зрабіў заяву з нагоды забойства Барыса Нямцова.

«...Сьмерць Барыса стане Рубіконам настолькі для многіх, што ўся краіна можа стаць іншай. Але якой? Той, што яшчэ бліжэй стаіць да прорвы вайны ўсіх супраць усіх? Ці мы знойдзем у сабе сілы зразумець, што за ўсімі палітычнымі рознагалосьсямі трэба заставацца люзьмі? Што жыцьцё чалавека надта дарагое, каб проста так да яго ставіцца? Што ствараюць атмасфэру нянавісьці, прыніжаючы цану жыцьця людзей, спрашчаючы стаўленьне да гвалту, мы самі разбураем сваю Расею?

У нашай агульнай гісторыі пастаўленая яшчэ адна страшная кропка. Што будзе за гэтым паваротам — залежыць ад кожнага з нас».

Калякін: Забойства Нямцова — агульны паказьнік стану расейскага грамадзтва

«На жаль, гэтая трагедыя павінна шмат каго прымусіць задумацца — мяркую, што ўлады таксама. Таму што гэта вельмі дрэнны сыгнал. Хоць асабіста я ня думаю, што ў гэтым наўпрост ці нават ускосна ўдзельнічалі ўлады».

1 сакавіка ў Маскве — шэсьце памяці Барыса Нямцова

Яно пройдзе замест заплянавага антыкрызіснага «Маршу вясны». Шэсьце пачнецца а 15 гадзіне ад Кітай-гораду і будзе рухацца да месца забойства Барыса Нямцова.

Людміла Гразнова: Барыс Нямцоў — неверагодна прыцягальны з усіх бакоў

Праваабаронца Людміла Гразнова была добра знаёмая з Барысам Нямцовым. Кажа, што як жанчыну яе падкупала імпазантнасьць і зьнешняя прыцягальнасьць асобы палітыка, як калегу па дэмакратычным руху — здольнасьць Нямцова пасяліць упэўненасьць у правільнасьці таго, што трэба рабіць і за што змагацца

Віталь Цыганкоў: Стрэльба, якая штодня вісіць у эфіры расейскіх тэлеканалаў, не магла ня стрэліць

Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў

Лябедзька: Улада стварыла атмасфэру палітычных забойстваў у Расеі

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ведаў Барыса Нямцова зь сярэдзіны 90-х гадоў. Ён назваў забойства Барыса Нямцова найвялікшай стратай у тым ліку для Беларусі.

Юры Дракахруст: Qui prodest і забойства Барыса Нямцова

Юры Дракахруст
Юры Дракахруст

«Нямцова забіў рэжым Пуціна», — плякат на расейскім пасольстве ў Кіеве

Жыхары Кіева ўшаноўваюць памяць забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова. Ад самай раніцы ўкраінцы несьлі кветкі на майдан Незалежнасьці, а таксама да будынка расейскай амбасады.

Каб акрэсьліць стаўленьне да трагедыі, агароджу дыппрыдстаўніцтва «аздобілі» імправізаванымі расьцяжкамі на зразумелай расейцам мове: «Россия, очнись! Немцова убил режим Путина», «Российскую демократию убили выстрелом в спину», «Путин убил моего друга», «Украина скорбит».

XS
SM
MD
LG