Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: Забойства Нямцова — агульны паказьнік стану расейскага грамадзтва


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін неаднаразова кантактаваў з Барысам Нямцовым, калі той быў ангажаваны ў вялікую палітыку, працаваў дэпутатам Дзяржаўнай думы, а потым стаяў ля вытокаў лібэральна-дэмакратычнага руху новай фармацыі:

«Так, я быў знаёмы з Барысам Нямцовым — ня вельмі блізка, але мы некалькі разоў зь ім сустракаліся, размаўлялі. На мой погляд, гэта была вельмі неардынарная фігура: чалавек надзвычай энэргічны, надзвычай пасьпяховы. Ён меў сваю пазыцыю, меў сваё меркаваньне і, што важна, быў здольны дасягаць выніку — прычым гэта тычылася самых розных сфэраў. Шматгранны быў чалавек, і вельмі шкада, што здарылася такая трагедыя».

Карэспандэнт: «Рытарычнае пытаньне — куды коціцца Расея? Як ні круці, гэта сыгнал і астатнім апанэнтам цяперашняга рэжыму, якія ўжо ня могуць пачуваць сябе ў бясьпецы...».

«Я разумею, але гэта тычыцца ня толькі апанэнтаў рэжыму. На жаль, гэтая трагедыя павінна шмат каго прымусіць задумацца — мяркую, што ўлады таксама. Таму што гэта вельмі дрэнны сыгнал. Хоць асабіста я ня думаю, што ў гэтым наўпрост ці нават ускосна ўдзельнічалі ўлады. Але гэта агульны паказьнік стану грамадзтва, што само па сабе вельмі і вельмі сумна. На жаль, такая карціна — катэгарычнае непрыняцьце іншай думкі — прысутнічае і ў Беларусі, гэта сёньня мае месца і ва Ўкраіне, так што гэта ня чыста расейская рэальнасьць. Нецярплівасьць, спроба бачыць ува ўсіх, хто з табой ня згодны, ворагаў, атрымала вялікі распаўсюд на постсавецкай прасторы ў цэлым. І гэта таксама вельмі дрэнна і сумна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG