Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10-дзённы «бязьвіз» увялі для Берасьця, Горадні, Аўгустоўскага каналу і Белавескай пушчы

абноўлена

Горадня, ілюстрацыйнае фота
Горадня, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 26 сьнежня ўказ «Аб усталяваньні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў», перадае БЕЛТА. Тэкст указу пакуль не апублікаваны.

Паводле ўказу, у Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях, а таксама ў Берасьці і Горадні павялічваецца колькасьць пунктаў пропуску для «бязьвізавых» турыстаў — зьявяцца новыя пункты на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах. Гэты «бязьвіз» тычыцца грамадзянаў 77 краінаў («бязьвіз» празь менскі аэрапорт дзейнічае для 80-ці).

Тэрмін бязьвізавага знаходжаньня павялічваецца зь 5 да 10 дзён, таксама пашыраюцца «бязьвізавыя» тэрыторыі: для наведнікаў парку «Аўгустоўскі канал» гэта ўвесь Горадзенскі раён і Горадня, для парку «Белавеская пушча» — тэрыторыя рэкрэацыйнай зоны «Берасьце» (само Берасьце, Берасьцейскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі раёны Берасьцейскай вобласьці, а таксама Сьвіслацкі раён Горадзенскай).

Іншаземцы ў гэтых зонах мусяць мець пры сабе дзейны дакумэнт для выезду за мяжу і пасьведчаньне аб праве наведваць тэрыторыю.

5 прыкладаў таго, як бязьвізавы рэжым зьмяняе Беларусь

Бязьвізавы рэжым на пяць дзён у Горадні даў за першыя 13 месяцаў амаль 50 тысяч турыстаў з 66 краін сьвету, якія патрацілі каля 10 мільёнаў даляраў — турыстаў прыкладна ў 20 разоў больш, чым летась. Для Белавескай пушчы дзейнічаў 3-дзённы «бязьвіз».

Бязьвізавы рэжым па ўсёй краіне для турыстаў, якія прылятаюць у Нацыянальны аэрапорт «Менск», дзейнічае яшчэ меней за год — ён набыў сілу зь лютага. Але за першыя паўгода ім скарысталіся 52 тысячы чалавек, у Беларусь прылятае штодня каля 300 бязьвізавых турыстаў, яны трацяць кожны каля 60 эўра на дзень. Гэты «ўсебеларускі бязьвіз» хацелі павялічыць да 30 дзён, але супраць выступілі КДБ і МУС (згодныя толькі на 10 дзён бязьвізавага знаходжаньня), таксама ідэя не падабаецца Расеі.

Паводле нядаўняга «ІТ-дэкрэту», у Беларусі іншаземцы могуць працаваць бязь візы з кампаніямі Парку высокіх тэхналёгіяў цягам 180 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG