Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве каля закусачнай усталявалі бюст «балвану-тырану» Сталіну


«Бюст Сталіна» каля грыль-бара Keulė Rūkė ў Каўнасе
«Бюст Сталіна» каля грыль-бара Keulė Rūkė ў Каўнасе

Уладальнікі літоўскай закусачнай амэрыканскай кухні Keulė Rūkė ўсталявалі «помнік» Сталіну перад сваім грыль-барам ў Коўне, які аформлены ў стылістыцы раманаў Джорджа Оруэла «1984» і «Фэрма».

Бюст Ёсіфа Сталіна ў Коўне адкрыты на фоне дыскусіяў пра фактычна забаронены ў Расеі і Беларусі фільм брытанскага рэжысэра Арманда Янучы «Сьмерць Сталіна».

«У незалежнай краіне ў людзей ёсьць права свабодна выказваць сваё меркаваньне, у тым ліку высьмейваць крывавы рэжым. Важна не баяцца закранаць нязручныя тэмы і ні ў якім разе нельга ігнараваць сваё мінулае», — адзначыў у камэнтары Delfi адзін з арганізатараў праекту Дамінікас Чачкаўскас.

Раней калектыў Keulė Rūkė праславіла графіці «Пацалунак Пуціна і Трампа» ў Вільні. Пасьля таго, як графіці сапсавалі вандалы, малюнак перарабілі: Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп цяпер не цалуюцца, а «дыхаюць свабодай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG