Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка параіў КДБ «не саромецца старога»: «Да нас, чэкістаў, прэтэнзіі выставіць цяжка»


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

На сустрэчы са старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валерыем Вакульчыкам 1 лютага Аляксандар Лукашэнка хваліў КДБ за працу ў выведцы і контравыведцы, а таксама барацьбе з карупцыяй, піша БЕЛТА.

Паводле Лукашэнкі, цяперашняя назва камітэту «найбольш дакладная ў сучасным сьвеце».

«Нас многія крытыкуюць, што мы, як рэтраграды, пакінулі старую назву – КДБ, – казаў Аляксандар Лукашэнка. – Але сёньня ўжо многія, мы так публічна не абмяркоўваем, але пры абмеркаваньні з маімі калегамі я бачу, што яны нам зайздросьцяць. Зайздросьцяць не таму, што мы захавалі традыцыі, хоць гэта таксама вельмі важна.

Нам саромецца старога няма чаго. Нам прэтэнзіі – чэкістам – выставіць цяжка. Па-першае, мы былі часткай сыстэмы, і тым ня менш бясчынства ў нас у Беларусі заўсёды было менш. Таму я шчыра і адкрыта пра гэта сказаў – нам саромецца няма чаго».

Чэкістамі ў СССР называлі работнікаў Усерасейскай надзвычайнай камісіі ў барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам (скарочана па-расейску ЧК), затым слова выкарыстоўвалі і ў дачыненьні «нашчадкаў» ЧК: НКВД, МГБ, КГБ.

«Продкі» беларускага КДБ пастаянна, ад самага 1917 году, удзельнічалі ў палітычных рэпрэсіях супраць беларусаў. Пад рэпрэсіі трапілі, паводле розных ацэнак, ад 600 тысяч да 1,4 мільёна беларусаў, але колькасьць ахвяраў дакладна невядомая – архівы, зьвязаныя зь імі, дагэтуль закрытыя. Але гаворка ідзе пра дзясяткі тысяч забітых у часы сталінскіх рэпрэсіяў.

Картатэка Сталіна

Лукашэнка таксама казаў, што перадусім дзяржаўная бясьпека для Беларусі – гэта эканамічная бясьпека, і хоць «асноўным дзеячам у гэтай сфэры ёсьць Камітэт дзяржкантролю», «ніхто больш не зрабіў» за КДБ у барацьбе з карупцыяй. Іншыя ведамствы ён абяцаў «дацягнуць» да ўзроўню КДБ.

10 гучных карупцыйных спраў 2017 году

Асуджаных за наркотыкі ў Беларусі стала меней, за карупцыю — болей

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG