Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку прасілі «Выключыць НТВ, уключыць „Белсат”»

абноўлена

20 сьнежня а 12.00 апазыцыйныя сілы ладзяць у Менску пікет ля Адміністрацыі прэзыдэнта. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.

20 сьнежня а 12.00 апазыцыйныя сілы ладзяць у Менску пікет ля Адміністрацыі прэзыдэнта, пратэстуючы супраць магчымага закрыцьця тэлеканалу «Белсат».

Асноўны лёзунг акцыі — «Выключыць НТВ, уключыць „Белсат”».

Свабода вядзе жывую трансьляцыю з падзеі.

Пра акцыю было абвешчана падчас круглага стала дэмакратычных сілаў Беларусі 19 сьнежня, дзе абмяркоўвалі захады для абароны тэлеканалу.

Свой удзел у акцыі дэкляравалі прадстаўнікі БХД, руху «За свабоду», грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Тым часам у інтэрнэце вядзецца збор подпісаў у падтрымку «Белсату».

Фотагалерэя

«Мы будзем патрабаваць фінансаваньне „Белсату“ за беларускія грошы»

Павал Севярынец на ўваходзе ў будынак адміністрацыі Лукашэнкі заявіў, што будзе патрабаваць фінансаваньня тэлеканалу «Белсат» беларускай дзяржавай, хоць і дадаў, што «ня мае ілюзіяў».

У адміністрацыю пусьцілі некалькі ўдзельнікаў акцыі, журналістаў не пусьцілі.

Мужчына, які ніяк не прадставіўся, запрасіў удзельнікаў акцыі ў рэзыдэнцыю Лукашэнкі

Актывісты пагадзіліся.

Плякаты актывістаў

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG