Павал Севярынец паведаміў, што ў Маладзечна затрыманы актывіст Раман Ганчароў, які зьбіраўся на акцыю.#белсатжыві https://t.co/JM60frnS7Z
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Затрымалі актывіста, які хацеў удзельнічаць у акцыі
Павал Севярынец паведаміў, што ў Маладэчна затрыманы актывіст БХД Раман Ганчароў, які зьбіраўся на акцыю каля адміністрацыі Лукашэнкі ў абарону «Белсату». Яго трымаюць у міліцыі, тэлефон не адказвае.
Паводле Севярынца, яго ўжо папярэдзілі, што ў момант выстаўленьня плякату "Выключыць НТВ, уключыць Белсат"яго затры… https://t.co/aP64EuRP4q
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Павал Севярынец і актывісты патрабуюць у эфір Белсат.#белсатжыві https://t.co/7g3ftTVqXs
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Актывісты скандуюць: Далоў расейскую прапаганду! Без Белсату будзе вата!#белсатжыві https://t.co/qXJFk0wDRa
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
На 4 удзельнікаў акцыі каля адміністрацыі складаюць ппратаколы, але пікету не замінаюць.#белсатжыві https://t.co/6KFryDOoqj
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Міліцыя складае пратаколы
У акцыі бяруць удзел пяць чалавек, сярод якіх Павал Севярынец, Анатоль Лябедзька і Алег Корбан. На усіх міліцыянты складаюць пратаколы аб адміністратыўных парушэньнях.
Ад 1 студзеня да 19 сьнежня суды Беларусі прысудзілі актывістам і журналістам 415 штрафаў на суму 295 085 дэнамінаваных рублёў альбо 148 тысяч даляраў.
На пікет прыбыў кіраўнік менскай міліцыі Барсукоў. Севярынец папярэджвае, што праз расейскае ТБ падрываюць незалежн… https://t.co/VKEF3A20zt
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Актывісты папярэджваюць чыноўнікаў адміністрацыі: ўдзел ў падрыве незалежнасьці - дзяржаўнае злачынства, за што буд… https://t.co/nYNnGgNvac
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Актывісты заклікалі чыноўнікаў сыходзіць ў адстаўку, бо народ больш ня можа іх цярпець.#белсатжыві https://t.co/R51apj0YBC
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Севярынец: Белсат патрэбны, каб мы маглі адчуваць сябе людзьмі. Актывісты: Не БТ, не НТВ, не Давыдзька, не Ананіч.… https://t.co/dj3aAFiEsk
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Удзельнікаў акцыі стала на аднаго болей. Севярынец заклікае міліцыянтаў не замінаць.Пікетоўцы скандуюць Жыве Белару… https://t.co/9WYIHRMPAX
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Самы папулярны лёзунг пікета каля адміністрацыі - Без Белсата будзе вата!#белсатжыві https://t.co/vcb7vGo4Qv
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Плякаты актывістаў
Адміністацыю ад пікету за Белсат ахоўваюць каля 20 супрацоўнікаў у цывільным. Мінакоў адзінкі, некаторыя месца піке… https://t.co/x0cxtE2s9Z
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Севярынец: рэжым дае па 50 базавых штрчфу за выказваньні думак на акцыях. Але прыдзе час і будуць судзіць тых, хто… https://t.co/q1tRWG4jVh
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Жанчына ішла міма пікету: Пра Белсат ўпершыню чую, гляджу НТВ. Ці патрэбны такі канал, як Белсат? Ня ведаю, трэба п… https://t.co/OgLJbliaTH
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
Мужчына, які ніяк не прадставіўся, запрасіў удзельнікаў акцыі ў рэзыдэнцыю Лукашэнкі
Актывісты пагадзіліся.
Мінак пра Белсат: Ведаю пра такі канал, але не маю магчымамьці глядзець.Альтэрнатыўны канал патрэбны.#белсатжыві https://t.co/cDgdEzX0pL
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.12.2016
«Мы будзем патрабаваць фінансаваньне „Белсату“ за беларускія грошы»
Павал Севярынец на ўваходзе ў будынак адміністрацыі Лукашэнкі заявіў, што будзе патрабаваць фінансаваньня тэлеканалу «Белсат» беларускай дзяржавай, хоць і дадаў, што «ня мае ілюзіяў».
У адміністрацыю пусьцілі некалькі ўдзельнікаў акцыі, журналістаў не пусьцілі.