Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку прасілі «Выключыць НТВ, уключыць „Белсат”»

абноўлена

20 сьнежня а 12.00 апазыцыйныя сілы ладзяць у Менску пікет ля Адміністрацыі прэзыдэнта. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.

20 сьнежня а 12.00 апазыцыйныя сілы ладзяць у Менску пікет ля Адміністрацыі прэзыдэнта, пратэстуючы супраць магчымага закрыцьця тэлеканалу «Белсат».

Асноўны лёзунг акцыі — «Выключыць НТВ, уключыць „Белсат”».

Свабода вядзе жывую трансьляцыю з падзеі.

Пра акцыю было абвешчана падчас круглага стала дэмакратычных сілаў Беларусі 19 сьнежня, дзе абмяркоўвалі захады для абароны тэлеканалу.

Свой удзел у акцыі дэкляравалі прадстаўнікі БХД, руху «За свабоду», грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Тым часам у інтэрнэце вядзецца збор подпісаў у падтрымку «Белсату».

Міліцыя складае пратаколы


У акцыі бяруць удзел пяць чалавек, сярод якіх Павал Севярынец, Анатоль Лябедзька і Алег Корбан. На усіх міліцыянты складаюць пратаколы аб адміністратыўных парушэньнях.

Ад 1 студзеня да 19 сьнежня суды Беларусі прысудзілі актывістам і журналістам 415 штрафаў на суму 295 085 дэнамінаваных рублёў альбо 148 тысяч даляраў.

Затрымалі актывіста, які хацеў удзельнічаць у акцыі


Павал Севярынец паведаміў, што ў Маладэчна затрыманы актывіст БХД Раман Ганчароў, які зьбіраўся на акцыю каля адміністрацыі Лукашэнкі ў абарону «Белсату». Яго трымаюць у міліцыі, тэлефон не адказвае.

XS
SM
MD
LG