Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фарумчаніна «Баварца» аштрафавалі за абразы байкераў на 115 рублёў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Савецкага раёну аштрафаваў на 5 базавых велічыняў (115 рублёў) менчука Віктара П., вядомага пад мянушкай «Баварац», за абразы праз інтэрнэт, перадае БелТА.

Штраф яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны ў гарадзкім судзе, але мужчына цалкам прызнаў віну.

Заява на «Баварца» паступіла ў кастрычніку ад Ірыны Бійнік. У чаце матацыклістаў у Viber мужчына абразіў яе і пажадаў працаваць прастытуткай, падрабязна апісваў позы, у якіх нібы ўступаў зь ёй у інтымную сувязь.

«Баварца» пад такім нікнэймам і падобнымі даўно ведалі на форумах байкераў: як сьцьвярджае Tut.by, ён пагражаў байкерам расправай сем гадоў, рассылаў здымкі загінулых матацыклістаў і казаў, што «ўсіх чакае тое самае», а таксама абяцаў «наматаць на колы» ўсіх іх. Пазьней ён пачаў тэлефанаваць дзяўчатам-байкерам, пагражаў у тым ліку «размазаць па асфальце» або «ўзарваць матацыкл».

У 2015 годзе байкеры зьвярнуліся ў міліцыю з калектыўнай заявай, але міліцыя тады не змагла выявіць асобу «Баварца».

Цяпер мужчыну судзілі толькі за адзін эпізод, у заявах наконт папярэдніх абразаў і пагрозаў у працэсе не разьбіраліся.

Мужчына прыйшоў у суд на мыліцах, твар закрываў цёмнымі акулярамі і капюшонам. Як выявілася, ён інвалід. Байкеры, як піша Onliner.by, самі высьветлілі асобу «Баварца», але ў іх «не паднялася на яго рука», калі пабачылі наяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG