Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: у Менску зьявіўся беларускамоўны білборд з байкерам сеткі заправак А-100


На білбордзе намаляваны байкер у люстэрку задняга агляду і надпіс «Я яго не заўважыў. Гэта не апраўданьне».

Нядаўна ў Менску адбыліся два гучныя ДТЗ з удзелам байкераў. У адным выпадку на Лагойскім тракце сутыкнуліся матацыкл і маршрутка, у выніку чаго пачаўся пажар. Загінулі 2 чалавекі.

У другім выпадку матацыкліст працягнуў інспэктара ДАІ па скрыжаваньні, дзе ў іх урэзаўся аўтамабіль. Супрацоўнік ДАІ атрымаў цяжкія траўмы. Пасьля гэтага менскія байкеры пачалі заяўляць пра масавую канфіскацыю матацыклаў.

Год таму сетка заправак «А-100» абвясьціла пра перавод абслугоўваньня на беларускую мову. Гэта тычыцца працоўнай мовы, а таксама тэхнічнага і рэклямнага аздабленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG