Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адказала на зьбіты самалёт авіяўдарамі па сырыйскіх паўстанцах, — Reuters


Зьбіты Су-25, ілюстрацыйнае фота
Зьбіты Су-25, ілюстрацыйнае фота

Па гарадах у сырыйскай правінцыі Ідліб, якія ўтрымліваюць антыасадаўскія паўстанцы, расейскія войскі нанесьлі авіяўдары, піша Reuters.

Паводле выданьня, пасьля таго, як 3 лютага ў Сырыі быў зьбіты вайсковы самалёт войскаў РФ, расейцы нанесьлі авіяўдары па сёлах і гарадах, у ліку якіх Кафр-Нубл, Маасран, Саракеб, Маарэт-аль-Нууман і Ідліб. Атакаваная была ў тым ліку лякарня, у якой былі дзеці, сьцьвярджаюць відавочцы. Ня менш за пяць чалавек загінулі ў выніку авіяўдару па жылым доме ў Кафр-Нубле, да 15 чалавек — у жылым доме ў Ідлібе.

Расейскі штурмавы самалёт Су-25 быў зьбіты ў правінцыі Ідліб на падкантрольнай паўстанцам тэрыторыі (паводле Мінабароны Расеі, зь пераноснага зэнітна-ракетнага комплексу), пілёт катапультаваўся, але ня выжыў. Незалежныя экспэрты сьцьвярджаюць, што ён быў забіты на зямлі ў перастрэлцы; паводле расейскага боку, перастрэлка была з «тэрарыстамі». Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што пілёт быў украінскага паходжаньня, раней служыў у акупаваным Расеяй Крыме.

Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў пра «вывад» расейскіх войскаў з Сырыі ў сувязі з «выкананьнем» пастаўленых баявых задач. Афіцыйная расейская статыстыка паведамляе пра гібель у Сырыі больш як 40 расейскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG