Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі, адкуль Пуцін «вывеў войскі», зьбілі расейскі баявы самалёт. ВІДЭА


У Сырыі зьбіты расейскай баявы самалёт, 3 лютага 2018
У Сырыі зьбіты расейскай баявы самалёт, 3 лютага 2018

Пілёт катапультаваўся. На інфармацыйных рэсурсах паўстанцаў зьявілася паведамленьне аб яго гібелі, паведамляе дасьледчая група Conflict Intelligence Team.

Мінабароны Расеі пацьвердзіла сьмерць пілёта.

Паўстанцы з групоўкі «Джэйш Эн-Наср» распаўсюдзілі відэазапісы падзеньня самалёта, а таксама выяву абломкаў самалёта, на якой бачная чырвоная зорка ў блакітным абрамленьні, што лічыцца апазнавальным знакам расейскай ваеннай авіяцыі.

У Твітэры апублікаваны допіс расейскі карэспандэнта, які працуе ў Сырыі. На фота бачныя абломкі самалёта на месцы падзеньня.

Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў пра «вывад» расейскіх войскаў з Сырыі ў сувязі з «выкананьнем» пастаўленых баявых задач. Афіцыйная расейская статыстыка паведамляе пра гібель у Сырыі больш як 40 расейскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG