Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване некалькі тысяч людзей зноў выйшлі на акцыю пратэсту (трансьляцыя)


Сёньня раніцай акцыю пратэсту разагналі вадамётамі
Сёньня раніцай акцыю пратэсту разагналі вадамётамі

У цэнтры сталіцы Армэніі, Ерэвана, некалькі тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію, паведамляе армянская рэдакцыя Радыё Свабода.

Як паведамляе Інтэрфакс, арганізатары акцыі заяўляюць, што «не маюць намеру адыходзіць ад сваіх патрабаваньняў», працягнуць законныя дзеяньні, і «не зламаныя ўчорашнім разгонам дэманстрацыі».

22 чэрвеня каля 5000 чалавек выйшлі на дэманстрацыю ў Ерэване супраць павышэньня коштаў на электраэнэргію на 16% з 1 жніўня. 23 чэрвеня каля 05:30 па мясцовым часе паліцыя з дапамогай вадамётаў разагнала дэманстрантаў. Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, затрыманыя 237 чалавек. 25 чалавек пасьля разгону зьвярнуліся да мэдыкаў. Па факце акцыяў пратэсту ў Ерэване адкрылі крымінальную справу паводле артыкула «хуліганства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG