Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць апошняга вязьня Плошчы. Ён лёг на знак пратэсту, а потым пачаў рэзаць вены. Фота з суду

На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Каля 12-й Ўладзімер Кондрусь пачаў рэзаць сабе вены.

У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс над жыхаром Рудзенска Ўладзімерам Кондрусем, якога абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Кондруся судзіць Сьвятлана Бандарэнка.

Актывісту пагражае ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцы Беларусі прызналі Ўладзімера Кондруся палітвязьнем і патрабуюць ягонага вызваленьня ды спыненьня крымінальнага перасьледу. Дакладна невядома, ці прызнае сябе Кондрусь вінаватым.

На знак пратэсту Кондрусь паклаўся па надлогу «клеткі» і абяцаў так ляжаць да канца працэсу: «ня хоча ўдзельнічаць у гэтай паказусе». Судзьдзя выклікала Кондрусю хуткую дапамогу, абвясьціла перапынак, але па перапынку працэс працягнуўся.

39-гадовы Ўладзімер Кондрусь выглядае заўважна старэйшым за свае гады.

XS
SM
MD
LG