Фотарэпартаж з суду
Адвакат Мушынскі- бацькам: Цяпер працэс над Кондрусем аднавіцца хіба што ў другой палове сьнежня.#кондрусь https://t.co/qV0IDO78hm
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Галіна Кондрусь: Сын цалкам нармальны, добры, ён за справядлівасьць, але не згодны з гэтай сыстэмай.#кондрусь https://t.co/AUpftqDWlA
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Адвакат Мушынскі: «Суд адновіцца максымум у другой палове сьнежня, бо экспэртыза комплексная, шмат часу патрабуе».
Паводле Мушынскага, канвойны сказаў яму, што з Кондрусем усё добра, ён сабе нічога не пашкодзіў. «Крыві не было. Былі драпіны, нечым ён спрабаваў падраць руку, але да крыві не дайшло».
Маці Галіна і сястра Ірына: Ды ён цалкам нармальны, а тое, шт адбылося - пратэст.#кондрусь https://t.co/pS1nOxchcm
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Суд прызначыў псыхіятрычную экспэртызу Кондруся
Суд аднавіўся на хвіліну. Судзьдзя сказала, што Кондрусь выдалены ў сувязі зь ягонымі паводзінамі. У адказ на гэта раздаліся пратэсты. Статкевіч і Севярынец уголас заявілі, што гэта судзілішча:
«Як вы можаце судзіць чалавека безь яго самога?». Пасьля гэтага суд пайшоў вырашаць, ці трэба прызначыць стацыянарную судова-псыхіятрычную экспэртызу Кондрусю. Пракурор ня супраць.
Суд вырашыў прызначыць падсуднаму стацыянарную псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу. Ягоныя паводзіны ў судзе суд назваў няўдалай спробай суіцыду.
Экспэртызу даручана правесьці камітэту па экспэртызах.
Суд на час экспэртызы адкладзены.
Дэталі па справе #кондрусь https://t.co/B3yh8WI852
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Сястра Кондруся бачыла ягоную кроў
Сястра Кондруся Ірына пацьвердзіла Свабодзе, што брат «нечым рэзаў вены на руцэ, і потым была кроў»:
«Бачыла паднятую руку, як нечым па ёй вадзіў, потым бачыла сьляды крыві, якую хутка падцёрлі. Яшчэ рука была вельмі бледная ў яго. Але тады гэтак яму і не надалі дапамогу мэдыкі, хаця я прасіла. Потыя яго забралі».
Ірына, сястра Кондруся: яшчэ бачыла, што ў яго рука вельмі бледная.#кондрусь https://t.co/Cg8xgAcdd1
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Сястра Кондруся Ірына распавяла, што бачыла, калі брат рэзаў вены: Была кроў, яе сьцерлі.#кондрусь https://t.co/arb2SjuktM
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Адвакат Мушынскі: Сам не бачыў, чым ён рэзаў руку. Мяркую, не пасьпеў. Пасьля інцыдэнту з Кондрусем не бачыліся.… https://t.co/IiTm9njo3E
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Адвакат: Не пасьпеў пашкодзіць руку. Бацькі Кондруся: Далі б нам магчымасьць пагаварыць з сынам. #кондрусь https://t.co/4tseuyOd0x
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Ірына, сястра Кондруся , тлумачыла ў перапынку, чаму брат стаў пратэставаць супроць рэжыму.#кондрусь https://t.co/Yr0ioDxKPE
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Бацькі Кондруся дагэтуль у фае, бо яны лічацца сьведкамі. Ловяць кожнае слова пра тое, што адбывалася з сынам у жал… https://t.co/9GAlstSJix
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Кондрусь не пасьпеў сябе сур’ёзна пашкодзіць
Былыя палітвязьні кажуць, што звычайна зьняволеныя могуць пранесьці лязо ці нешта іншае рэжучае ў роце. Але ніхто тут дакладна ня бачыў, чым ён рэзаў. Крыві таксама ніхто ня бачыў. Адвакат Мушынскі сказаў, што Кондрусь не пасьпеў сябе сур’ёзна пашкодзіць.
Пакуль дакладна невядома, было ў Кондруся лязо ці што іншае. Кажуць, магла быць і аўтаручка — стрыжань, напрыклад. У клетцы заставаліся ляжаць два кавалкі белай тканіны — бінты ці вата — блізка падысьці немагчыма, таму ня бачна. Нават гэтыя кавалкі, якія ляжалі яшчэ хвіліну таму, ужо прыбралі.
Частка публікі на працэсе над Кондрусем адмовілася пакідаць залю, пакуль не з'явіцца судзьдзя і не скажа,што будзе… https://t.co/MwNIg5OS2P
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016
Маёр міліцыі абвясьціў, што Кондрусю аказвецца кваліфікаваная мэдычная дапамога, ягонаму жыцьцю нічога не пагражае.… https://t.co/cUiLzaz0y7
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.11.2016