Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковы аглядальнік: Танкі застануцца на расейскіх палігонах


Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

«Я тут ня бачу правакацыі», — так вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін патлумачыў Свабодзе непаразуменьне, якое выклікала інфармацыя міністэрства абароны Расеі пра перакід падразьдзяленьняў 1-й танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях «Захад-2017».

Міністэрства абароны Беларусі зьняпраўдзіла гэту інфармацыю, аднак міністэрства абароны Расеі яе пакінула яе на сваім сайце.

— Ёсьць інфармацыя, што пскоўскія дэсантнікі ў рамках вучэньняў на расейскіх палігонах адпрацоўваюць нейкія баявыя задачы. Мы ж ведаем, што частка расейскіх вайскоўцаў будзе адпрацоўваць задачы вучэньняў на сваіх палігонах на сваёй тэрыторыі разам зь беларусамі. Я думаю, што адпрацоўваецца пагрузка на чыгуначны транспарт баявых частак. Гэта якраз самая важная апэрацыя — групоўка і пагрузка. Я думаю, перакід будзе на адзін з расейскіх палігонаў.

— Але тут гаворыцца пра перакід на палігоны ў Беларусі...

— Гэта ўмоўная баявая задача. Гэтаксама як пскоўскія дэсантнікі адпрацоўваюць на тэрыторыі Беларусі. Але гэта паводле легенды вучэньняў. Думаю, што менавіта гэта маецца на ўвазе. Калі ў Савецкім саюзе праводзіліся вучэньні, то дакладна гэтак жа адпрацоўваўся ўмоўны перакід у розныя раёны. Але практыкавалі пераважна пагрузку на чыгуначны транспарт. Я думаю, што і тут такая легенда. Бо ня ўсе часткі 1-й танкавай арміі могуць прысутнічаць на тэрыторыі Беларусі. Магчыма, ім ня трэба было публікаваць гэтую легенду вучэньняў у адкрытым друку. Бо гэта навучальная баявая задача ў рамках вучэньняў, але не на тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG