Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта выглядае зусім кепска». Севярынец едзе ў Воршу сустракаць расейскія танкі


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец разам з паплечнікамі едзе ў Воршу, каб праверыць, ці рушыла ў Беларусь асобная танкавая брыгада з Падмаскоўя.

«У іх вучэньні — трывога, праверка. І ў нас вучэньні — трывога, праверка», — заявіў Севярынец Свабодзе.

Ён падкрэсьліў, што зьбіраецца ехаць, бо дапускае сытуацыю, што Міністэрства абароны Беларусі ня ведае пра дзеяньні Масквы.

«Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі ад расейскага вайсковага ведамства, што гэта няпраўда. Калі такая інфармацыя зьявіцца, то разьвернемся і будзем думаць, што гэта было выпрабаваньне нэрваў кіраўніцтва Беларусі. Хаця гэта выглядае зусім кепска. Што гэта за заявы міністэрства абароны Расеі, пра якія ня ведае беларускае міністэрства падчас сумесных вучэньняў? Што, мы павінны рабіць выгляд, што нічога не адбываецца?»

Севярынец лічыць, што танкі могуць завезьці ў Беларусь праз чыгунку ці трасай М1. Менавіта таму Ворша — пункт, дзе зручней за ўсё пільнаваць вайсковую тэхніку.

«Мы зараз зьвязваемся з аршанскімі актывістамі, просім выставіць назіральнікаў, якія сачылі б за сытуацыяй на трасе М1 і на чыгунцы», — сказаў Севярынец.

Што актывісты будуць рабіць, калі сапраўды сустрэнуць танкі, Севярынец пакуль ня ведае:

«Будзем глядзець на сытуацыю. Але калі Міністэрства абароны Беларусі ня ведае, што гэта за танкі, то гэта вайсковая агрэсія з усімі наступствамі».

Інфармацыя пра тое, што расейскія танкі, не прадугледжаныя рэглямэнтам вучэньняў «Захад-2017», паднятыя па трывозе і рушылі ў Беларусь, зьявілася ўдзень 14 верасьня. Пазьней Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што «расейскі складнік вучэньняў ужо знаходзіцца ў Беларусі і дадаткова нікога не чакаюць»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG