Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ў гадавіну рэфэрэндуму-96 — онлайн-трансьляцыя

абноўлена

У Менску адбылася вулічная акцыя, прымеркаваная да 19-й гадавіны рэфэрэндуму 1996 году. Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю. Жывая відэатрансьляцыя на Youtube — https://youtu.be/j7KhmyimnRQ.

Ініцыятар акцыі — былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень, апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч.

«Фармат акцыі выкліканы нагодай — а гэта рэфэрэндум 24 лістапада 1996 году, калі ў выніку сфальшаванага рэфэрэндуму была настолькі зьмененая Канстытуцыя, што яна перастала быць Канстытуцыяй, а ў Беларусі была ўсталяваная дыктатура. Гэтаму супраціўляліся. Лукашэнка пазбавіў пасадаў двух чалавек. Да рэфэрэндуму пазбавіў пасады міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а потым, у час рэфэрэндуму, зьняў з пасады старшыню Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара. А потым, у 1999 годзе, гэтыя людзі былі выкрадзеныя і забітыя. Мы ня ведаем, дзе гэтыя людзі пахаваныя, але ведаем, дзе яны працавалі. Мы плянуем прыйсьці да гэтых месцаў, да Міністэрства ўнутраных спраў і Цэнтравыбаркаму, і там сьвечкамі ўшанаваць памяць пра гэтых герояў, якія загінулі за нашу свабоду», — сказаў Мікалай Статкевіч карэспандэнту Свабоды.

Жывая трансьляцыя

У Менску каля ГУМу зьбіраюцца людзі на акцыю памяці да гадавіны рэфэрэндуму 1996 году. Сярод удзельнікаў Уладзімер Някляеў.

Людзі трымаюць партрэты зьніклых палітыкаў Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, а таксама запаленыя зьнічы. Мікалай Статкевіч кажа, пра тое, што ўдзельнікі шэсьця пойдуць да будынку МУС, а потым да будынку ЦВК.

Людзі ідуць уздоўж праспэкта Незалежнасьці.

Наперадзе калёны ідуць палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў і актывіст Максім Вінярскі.

Каля будынку стаіць самазвал, вугал агароджаны мэталёвай агароджай. Гэта зроблена для таго, каб перашкодзіць удзельнікам акцыі паставіць зьнічы.

«Вось так яны шануюць памяць Юр’я Захарнкі, які раней узначальваў МУС. Агарадзілі мэталёвым плотам», — кажа Статкевіч.

Удзельнікі акцыі падыходзяць да будынку ЦВК, каб ушанаваць памяць Віктара Ганчара.

Супрацоўнікі ў цывільным назіраюць за акцыяй, але людзей не чапаюць.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG