Запіс жывой трансьляцыі Радыё Свабода
Міліцыянт складае пратакол на журналістку Радыё Свабода Галіну Абакунчык.
Паводле назіральнікаў «Вясны», як найменш на сямёх чалавек склалі пратаколы — на Мікалая Статкевіча, Уладзімера Някляева, Антося Жалко, Максіма Вінярскага, Станіслава Паўлінковіча з Магілёва, Андрэя Давідовіча, Зьміцера Галко, назіральніка "Вясны" Касьпяровіча.
Статкевіч сказаў, каб тыя, на каго склалі пратакол, паведамілі пра гэта яму праз фэйсбук. Каб забясьпечыць дапамогу адвакатаў.
Людзі пакуль не разыходзяцца. Міліцыянты складаюць пратаколы на тых, хто нёс сьцягі.
Сярод удзельнікаў акцыі Анатоль Лябедзька, Павал Вінаградаў. Складаюць пратакол на Уладзімера Някляева. Статкевіч кажа, што акцыя адбылася годна, яна адбылася там, дзе пяць гадоў таму людзей зьбівалі. Людзі не пабаяліся.
Удзельінік ставяць зьнічы на прыступкі. Да Міколы Статкевіча падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, каб скласьці пратакол.
Статкевіч выступае. Кажа, што Ганчар не мог скарыцца з тым, што адбываецца. Лукашэнка зьмяніў канстытуцыю і дадаў сабе два гады ўлады. Нам не дазволілі падыйсьці да месца, дзе працаваў Захаранка. Бо вялікі кантраст паміж Захаранкам і тымі, хто там цяпер сядзіць. Заклікае ўшанаваць памяць хвілінай маўчаньня.
Падыйшлі да цэнтральнага ўваходу ў будынак Палаты прадстаўнікоў (раней тут быў Вярхоўны Савет). Някляеў кажа, што тут некалі працаваў Ганчар, якога Лукашэнка сілай адхіліў ад абавязкаў. І тут былі сфальшаваныя вынікі рэфрэндуму. Беларусаў пазбавілі нацыянальнай сымболікі. Адмянілі канстытуцыю 1994 года. Мы прыйшлі сказаць, што мы ўсё памятаем і вы за гэта некалі адкажаце. У тым ліку за тое, што вы зрабілі з Ганчаром і Захаранкам.
Вядзём жывую відэатрансьляцыю
Удзельнікі акцыі падыйшлі да будынку ЦВК для ўшанаваньня памяці Віктара Ганчара.
Супрацоўнікі ў цывільным назіраюць за акцыяй, але людзей не чапаюць.