Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Рэфэрэндуму ня будзе. Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да дэпутатаў і народу. Цытаты і камэнтары

Аляксандар Лукашэнка 24 сакавіка выступае са штогадовым — ужо 22-м — пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Выступ доўжыўся 80 хвілін. Свабода выбрала самае важнае.

«Таптаньне на месцы»: Штогадовыя пасланьні Лукашэнкі пятага прэзыдэнцкага тэрміну

Два гады таму першае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі на пятым прэзыдэнцкім тэрміне было даволі кароткім (паўтары гадзіны) і даволі кансэрватыўным, сэнсацыйных заяваў не прагучала. Год таму пасланьне было ўжо даўжэйшым (дзьве з паловай гадзіны), запомнілася хутчэй кур’ёзамі: «Мясьніковіча вешалі», «Макей высах», «Коля сьпіць на ўроках​»…

Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч заявіў, што, паводле інфармацыі «з розных крыніц», Лукашэнка 24 красавіка агучыць пытаньні заплянаванага рэфэрэндуму.

Пра зьмены ў Канстытуцыю і зноў пра Армэнію

Лукашэнка даручыў судзьдзям Канстытуцыйнага суду падрыхтаваць прапановы па ўнясеньні «тэхнічных зьменаў».

«Але зьменаў пад канкрэтную асобу ніколі ня будзе — як гэта мы пабачылі на прыкладзе Армэніі. Ня трэба было пераводзіць прэзыдэнцкую рэспубліку ў парлямэнцкую, вось і адгукнулася. Навошта мяняць асновы дзяржавы, ламаць пад нейкую асобу? Тое і адбылося. У гэтай сытуацыі толькі жадаю армянскаму народу, каб не захапіліся барацьбой».

Некалькі разоў Лукашэнка вяртаецца да падзеяў у Армэніі. Відаць, яны моцна яго ўразілі. Ён нават ня ўтойвае свой страх перад рэвалюцыямі. Што ў каго баліць...

Пра даўгабуды і АЭС

Лукашэнка скрытыкаваў маштабныя інвэстыцыйныя праекты, якія зь невядомых прычынаў замарозіліся. Сьветлагорскі завод праз тры месяцы спыніўся, кардонны завод у Добрушы зусім не працуе. Цэмэнтная прамысловасьць у заняпадзе, нафтахімічная сфэра не вытрымлівае крытыкі. Больш за 10 мільярдаў даляраў укладзена ў АЭС, а так і невядома, як станцыя будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пра адмову Лукашэнкі ад рэфэрэндуму:

«Ерэван адгукнуўся ў Авальнай залі».

Лукашэнка канстатуе правал амаль усіх інвэстыцыйных праектаў. Нарэшце ён прызнаў, што незразумела, што рабіць з АЭС, як яна будзе упісвацца ў беларускую эканоміку. Выдатны вынік 24-гадовага кіраваньня.

Чарговым разам Лукашэнка абрынуўся на пасярэдніцтва ў эканоміцы. Але ў рынкавай эканоміцы такой праблемы проста няма. Гэта праблема выключна дзяржаўнага сэктару.

Пра карупцыю

Карупцыя, хабарніцтва здольныя падарваць аснову любой дзяржавы заявіў Лукашэнка.

«Недатыкальных няма і ня будзе. Ня ўсе зразумелі зь першага разу, таму давялося разьвітацца зь міністрам спорту, міністрам лесу, дырэктарам дэпартамэнту па авіяцыі. Міністэрства транспарту зарвалася да немагчымасьці».

Пра банды ў 1990-х і правераных людзей з аўтаматамі

Лукашэнка недвухсэнсоўна намякнуў, што ў сярэдзіне 1990-х дасылаў «правераных людзей з аўтаматамі», якія перастралялі ўсіх бандытаў на трасе Бэрлін Масква.

«Хочаце, каб было як на пачатку маёй прэзыдэнцкай кар’еры, калі я накіроўваў купку людзей з аўтаматамі, каб перастралялі ўсіх бандытаў на трасе Бэрлін Масква?»

Лукашэнка зноў абрынуўся на пасярэднікаў у эканоміцы. Натуральна, шырокім масам насельніцтва тая крытыка павінна падабацца. Відавочна, што і асабіста кіраўнік дзяржавы цярпець ня можа пасярэднікаў. Між тым, эканамісты сьцьвярджаюць, што гэта неабходнае зьвяно ў існаваньні рынкавай эканомікі. Тым болей у беларускіх умовах, калі не існуе фондавай біржы, рынку акцыяў ды іншых рынкавых мэханізмаў.

Ацэньваючы сытуацыю ў Сырыі і ўвогуле ўзмацненьне міжнароднай напружанасьці, Лукашэнка ўскосна пакрытыкаваў і Расею. Расейскія тэлеканалы прапагадуюць вайну. Сырыю выкарыстоўваюць для выпрабаваньня новай зброі.

Колькасьць сяброў Лукашэнкі ў сьвеце расьце. Вось і генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш нібыта стаў ягоным сябрам. Ён так і сказаў: мой сябра Антонію Гутэрыш.

Пра адстаўку Саргсьяна і ЭАЭЗ

"Па адным нас пераб’юць",— заявіў Лукашэнка.

Пра экспарт і харчовыя войны з Расеяй

Беларусь, паводле Лукашэнкі, экспартуе 2/3 вырабленай прадукцыі, чыноўнікам трэба з гэтай лічбай засынаць і прачынацца. Ня трэба займацца глябальнай палітыкай, прадайце тое, што выпусьцілі. Трэба прыцягваць малы і сярэдні бізнэс. «І не забудзьце пра імпартазамяшчэньне», — нагадаў ён.

Агульны рынак з Расеяй, па сутнасьці, так і ня створаны. Да харчовых войнаў, якія ўжо набілі аскоміну, дадаюцца міграцыйныя і памежныя, заявіў Лукашэнка.

Праца тармозіцца непасьлядоўнай пазыцыяй саюзьніка, лічыць Лукашэнка. Або мы рухаемся наперад, або толькі імітуем.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG