Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск ацаніў расейскае плячо ў 2,5 мільярда даляраў


Belarus - Merry pictures, 31Oct2012
Belarus - Merry pictures, 31Oct2012

Улады Беларусі накіравалі запыт ураду Расеі на фінансавую падтрымку на 2015 год у памеры 2,5 млрд даляраў.

Пра гэта распавялі tut.by некалькі інфармаваных крыніц.

Цяпер абмяркоўваюцца розныя формы фінансавай дапамогі з боку расейскага ўраду. Гэта могуць быць крэдыты як ад ураду РФ, так і ад буйных расейскіх дзяржбанкаў. Падтрымка можа скласьці 2,5 млрд даляраў.

Апроч таго, беларускія прадпрыемствы могуць атрымаць істотныя прывілеі ў доступе на расейскі рынак.

Паводле газэты «Белорусы и рынок», гаворка ідзе пра «доўгія» і «кароткія» грошы, агульная заяўленая сума перавышае 2 млрд даляраў.

Беларускі бок падрыхтаваў са сваёй ініцыятывы праграму сумесных з Расеяй антыкрызісных захадаў дзеля пераадоленьня праблемаў у эканоміцы. Беларуская частка праграмы ўключае ў сябе шэраг прапаноў. Сярод іншага, заяўлена пра намер рэалізаваць распачатыя раней 5 інтэграцыйных праектаў.

Афіцыйны Менск адзначае, што з-за рэзкага абвалу расейскай валюты і падзеньня цэнаў на нафту беларуская эканоміка нясе велізарныя страты.

У 2015 годзе Беларусь павінна заплаціць крэдыторам 4,1 млрд даляраў.

Пра магчымую фінансавую падтрымку ад Расеі гаварыў на прэс-канфэрэнцыі 29 студзеня Аляксандар Лукашэнка.

«Нам не хацелася б яшчэ крэдытаў. Але я маю цьвёрдыя дамоўленасьці з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам Расеі: калі нам будзе вельмі цяжка, то Расея плячо падставіць», — завіў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што беларуская эканоміка зьяўляецца сёньня «часткай расейскай эканомікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG