Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт правоў чалавека ААН устаў на бок беларускі, якой міліцыянт зламаў нагу на «Плошчы–2010»

абноўлена

Мая Абромчык, архіўнае фота
Мая Абромчык, архіўнае фота

У разьбіральніцтве «Абромчык супраць Беларусі» Камітэт правоў чалавека ААН устаў на бок Маі Абромчык, піша на Facebook расейскі адвакат Сяргей Галубок.

Камітэт вырашыў, што Мая Абромчык назірала за мірным сходам у цэнтры Менску 19 сьнежня 2010 году (тады пратэставалі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў), была зьбітая міліцыянтам, які зламаў ёй нагу. У выніку яна правяла 7 дзён у шпіталі. Камітэт лічыць гэтае зьбіцьцё парушэньнем правоў чалавека, а адказныя за яго, адзначаецца ў рашэньні, засталіся непакаранымі.

«Камітэт лічыць, што пададзеныя факты паказваюць, што дзяржава ня здолела адэкватна расьсьледаваць абвінавачаньні, — гаворыцца ў рашэньні. — У гэтым выпадку дзяржаўны бок абавязаны: а) правесьці поўнае і эфэктыўнае расьсьледаваньне абвінавачаньняў заяўніцы пра жорсткае абыходжаньне, прыцягнуць да адказнасьці вінаватых і пакараць іх адпаведнымі мерамі; в) даць адэкватную кампэнсацыю, у тым ліку пакрыцьцё любых судовых і мэдычных выдаткаў, а таксама нематэрыяльных стратаў заяўніцы; с) прынесьці афіцыйныя прабачэньні заяўніцы.

Дзяржава таксама абавязаная прыняць усе неабходныя захады ў прадухіленьні аналягічных парушэньняў у будучыні праз свае абавязаньні як падпісанта Факультатыўнага пратаколу, каб супрацоўнічаць у духу Камітэту».

Адвакатка Абромчык спадзяецца, што ўлады Беларусі выканаюць рашэньне камітэту ААН

Адвакатка Альвіна Мінгазава, якая бараніла інтарэсы Абромчык, тлумачыць Свабодзе: Беларусь толькі фармальна, але не фактычна абавязаная выконваць рашэньні Камітэту.

«Такія рашэньні абавязваюць найперш выконваць правы і больш не дапускаць парушэньняў. Гэта асноўнае: прыняць да ўвагі, больш не паўтараць, — кажа Мінгазава. — Кампэнсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, пошук вінаватых, просьбы прабачыць — усё гэта хутчэй рэкамэндацыі, бо ніякіх рычагоў ціску на дзяржаву ў Камітэту правоў чалавека няма. Ды апрыёры дзяржава павінна гэта выконваць, у міжнароднай супольнасьці гэта ўлічваецца».

Адвакатка кажа, што ў гэтым пляне Камітэт ААН адрозьніваецца ў горшы бок ад Эўрапейскага суду ў правах чалавека, аднак беларусы ня могуць зьвяртацца ў Эўрапейскі суд з позвамі супраць сваёй дзяржавы, бо Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы — хіба толькі супраць іншай дзяржавы, «дасяжнай» для гэтага суду.

Мінгазава пакуль не змагла абмеркаваць вынікі разгляду скаргі ў камітэце ААН з самой Абромчык, але мяркуе, што тая будзе рада такому выніку.

Чытайце таксама: 7 выпадкаў зьбіцьця грамадзянаў міліцыянтамі

AFP пра разгон Плошчы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:13 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG