Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыбыла гуманітарная дапамога з ЗША


Партыя мэдыкамэнтаў на 6,2 мільёна даляраў ЗША прыбыла ў Менск 26 красавіка. Гуманітарную дапамогу даставіла амэрыканская дабрачынная арганізацыі "Сіці Хоўп".

Мэдыкамэнты будуць разьмеркаваныя ў 17 беларускіх шпіталяў. Значную частку перададуць у дзіцячы анкалягічны шпіталь у Аксакаўшчыне.

Партыю гуманітарнай дапамогі сустракалі прадстаўнікі амбасады ЗША і Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Адзін з кіраўнікоў "Сіці Хоўп" Пол Мур-малодшы паведаміў, што гэта 974-я па ліку партыя гуманітарнай дапамогі, якую арганізацыя пастаўляе ў краіны былога СССР.

Дабрачынная акцыя прымеркаваная да 25-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG