Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: "Таргі не праводзяць, бо баяцца абвалу"


Былы старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч выказаў "Свабодзе" свае меркаваньні наконт такога рашэньня НБ не праводзіць дадатковыя валютныя таргі..

"Я думаю, у Нацбанку спалохаліся вялікага абвалу абменнага курсу на біржы. Абвалу ў паўтара раза, а можа, нават і болей. Таму адбываецца спроба назапашваньня валюты, каб зьбіць ажыятажны попыт і паспрабаваць па ніжэйшым курсе стабілізаваць фінансавы рынак. Ня ведаю, адкуль, праўда, урад возьме патрэбную для гэтага валюту. Можа, спадзяюцца на новы крэдыт. Можа, прададуць нешта зь дзяржаўнай уласнасьці".

Цікаўлюся ў прафэсара Багданкевіча, які, на ягоны погляд, павінен быць сёньня рэальны курс беларускага рубля адносна даляра.

"Калі Беларусь атрымае расейскі крэдыт у мільярд даляраў, то тады дэвальвацыя будзе працэнтаў на 30. Калі крэдыту ня будзе, то дэвальвацыя можа быць і да 100 працэнтаў. Цягнуць яшчэ далей нельга, бо трэба ж забясьпечваць рынак валютай. Інакш зьменшацца аб'ёмы вытворчасьці, пацярпіць бізнэс, найперш малы і сярэдні. Трэба вырашаць гэтыя пытаньні. Любым коштам".

Упраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі паведаміла, што галоўны банк краіны адмовіўся ад ідэі праводзіць дадатковыя валютныя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы.

"Адкрыцьцё альтэрнатыўных, у адносінах да асноўнай сэсіі, таргоў патрабуе выкананьня значнай падрыхтоўчай працы тэхнічнага характару, а таксама стварэньня ўсіх умоў, неабходных для ўстойлівага і эфэктыўнага функцыянаваньня дадатковай сэсіі", — тлумачаць у Нацбанку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG