15 актывістаў, якія прыехалі павіншаваць Валерыя Шчукіна зь нядаўна прамінулым днём народзінаў, даставілі з кватэры дачкі Шчукіна на вуліцы Данілы Сердзіча ў Фрунзенскі РУУС сталіцы.
Зараз іх па двое завялі ў кабінэты, дзе актывісты даюць тлумачэньні, а таксама ўсіх прымусілі здаць адбіткі пальцаў.
Амаль ва ўсіх тэлефоны адключаныя (у самога Шчукіна, Вольгі Карач, Паўла Левінава, Алега Баршчэўскага ды іншых).
Пра гэта паведаміў Радыё Свабода Вячаслаў Болбат, які таксама знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС гораду Менску.