Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль вітае вызваленьне беларускіх палітвязьняў


Пра гэта заявіла камісар зьнешніх сувязяў і эўрапейскай палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.


Эўразьвяз задаволены датэрміновым вызваленьнем трох беларускіх палітвязьняў. “Мы спадзяёмся, што гэтак жа хутка будуць вызваленыя іншыя палітзьняволеныя”, – дадала эўракамісар.

У распаўсюджаным сёньня прэсавым рэлізе вітаецца правядзеньне тэхнічнай сустрэчы эўрапейскіх і беларускіх экспэртаў у галіне энэргіі і транспартнай сытуацыі 28-30 студзеня ў Менску, а таксама нарадзе беларускіх ды эўрапейскіх экспэртаў-эколягаў 7 лютага ў Брусэлі.

супрацоўніцтва дазволіла б нам істотна павялічыць дапамогу для Беларусі
Як заявіла эўракамісар, “правядзеньне падобных тэхнічных сустрэчаў экспэртаў магло б пакласьці аснову трываламу супрацоўніцтву пры ўмове, што Беларусь зробіць крокі да дэмакратызацыі”. Паводле Фэрэра-Вальднэр, “супрацоўніцтва дазволіла б нам істотна павялічыць дапамогу для Беларусі ў галіне эканамічнага і экалягічнага разьвіцьця , што палепшыла б якасьць жыцьця ў Беларусі”.

У лістападзе 2006 апублікаваны дакумэнт “Што Эўразьвяз мог бы даць Беларусі”, у якім выкладаюцца перавагі, якія магла б мець краіна ў выніку ўступленьня на шлях дэмакратызацыі.

Цяпер дапамога ЭЗ сканцэнтраваная на падтрымцы абмежаваных галінаў: сацыяльнай сфэры і грамадзянскага супольніцтва. У якасьці прыярытэтных напрамкаў для дапамогі Беларусі Эўракамісія бачыць таксама вышэйшую адукацыю і незалежныя мэдыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG