Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы пра адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі пачынаюцца сёньня


Радыё Свабода Для вядзеньня гэтых перамоваў у Менск прыехаў каардынатар па сувязях зь Беларусьсю прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне Жан-Эрык Гальцапфэль. Зь беларускага боку паўнамоцтвы на вядзеньне перамоваў атрымаў намесьнік міністра замежных спраў Валер Варанецкі.

На мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект пагадненьня для перамоваў паміж Беларусьсю і Эўракамісіяй аб адкрыцьці прадстаўніцтва Камісіі ў Беларусі.

Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў пацьвердзіў, што рэалізацыя гэтага дакумэнту пачалася, аднак падкрэсьліў, што ня варта вызначаць фармальную дату правядзеньня перамоваў.

У верасьні Эўракамісія з прычыны прамаруджваньня з адкрыцьцём яе прадстаўніцтва ў Беларусі адклала на няпэўны тэрмін прызначаную папярэдне на кастрычнік нараду беларускіх і эўрапейскіх экспэртаў па пытаньнях энэргетычнай бясьпекі.

• Я.Айзсалніекс: Да адкрыцьця прадстаўніцтва Эўракамісіі яшчэ некалькі крокаў, 19.10.2007 • А.Лукашэнка даў згоду на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі, 19.10.2007 • Нарада Эўразьвяз-Беларусь па пытаньнях энэргабясьпекі адкладаецца, 13.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG