Цяпер яна знаходзіцца ў Цэнтральным судзе Менску. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.
Алену Мядзьведзеву затрымалі каля пятнаццаці гадзінаў у краме канцылярскіх прыладаў “Друкар”, што на вуліцу Сацыялістычнай у Бабруйску. Відавочцы затрыманьня кажуць, што калі яна зайшла ў краму, людзі ў цывільным зачынілі ўваходныя дзьверы. Неўзабаве яе адтуль вывелі і некуды павезьлі.
Паводле мужа актывісткі Сяргея, спачатку Алену завезьлі ў аддзел міліцыі, што на вуліцы Менскай, а потым на міліцэйскай службовай машыне ў Цэнтральны аддзел міліцыі Менску.
Зь Менску актывістка патэлефанавала мужу і паведаміла, дзе знаходзіцца.
У Алены Мядзьведзевай удома засталіся двое непаўналетніх дзяцей.