Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Гарбачоў: улады абралі шлях рэпрэсій


Пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня й Дня салідарнасьці 16 студзеня ў Менску было затрымана 38 актывістаў апазыцыі і прадпрымальніцкага руху. Бальшыня зь іх арыштавана на 15 сутак. З чым зьвязаныя масавыя арышты?


Сярод арыштаваных на 15 сутак — старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў, каардынатар кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алесь Таўстыка, лідэр рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка й іншыя.

Лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў сказаў:

“Усе гэтыя арышты — нішто іншае, як спроба запалохаць перад 21-м. Гэта адзін з рэпрэсіўных мэтадаў спыненьня нейкіх актыўных дзеяньняў. Але гэта ўжо не спрацуе. Колькі б ні арыштоўвалі, на месца аднаго прыйдуць двое. Людзі ўжо настолькі самаарганізаваліся. Чым болей яны чуюць і бачаць гэтыя арышты, несправядлівасьць, тым болей яны абураюцца і гатовыя выходзіць на абарону сябе і сваіх таварышаў”.

Паводле Віктара Гарбачова, ва ўладаў ёсьць два шляхі: альбо праводзіць рэпрэсіі,
А самі ў той жа час арыштоўваюць лідэраў па ўсіх рэгіёнах, вядуць паляваньне
альбо сесьці за стол перамоваў з актывістамі прадпрымальніцкага руху:

“Яны пайшлі па шляху рэпрэсій, бо дагэтуль чыноўнікі не навучыліся нармальна гаварыць зь людзьмі. У нас народаўладзьдзе, а яны яго вырашылі перакрэсьліць. Як Навумаў казаў, плююць у нас, крыўдзяць, мы стаім, плачам і нічога ня робім. А самі ў той жа час арыштоўваюць лідэраў па ўсіх рэгіёнах, вядуць паляваньне”.

Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Льва Марголіна, масавыя арышты зьвязаныя са страхам уладаў перад 21 студзеня:

“Улады, відаць, дагэтуль сьвята вераць, што калі яны ўсіх лідэраў і актывістаў паарыштоўваюць, то ня будзе каму выводзіць людзей на пляц. Яны дагэтуль не разумеюць, што гэта стыхійнае абурэньне супраць указу № 760. Што людзям няма чаго больш рабіць. Яны ня ведаюць, як далей жыць, і таму падзеі будуць толькі нарастаць”.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч сказаў:

“Улады ставяць на мэце сарваць акцыю, арыштоўваючы тых, хто можа выканаць ролю арганізатара тых людзей, якія прыйдуць. Ну, я
У любым выпадку акцыя 21-га ня будзе апошняй
спадзяюся, што лідэры знойдуцца ўсё роўна, колькі б ні арыштоўвалі. Я думаю, што ў любым выпадку акцыя 21-га ня будзе апошняй. І працэс нарастаньня сацыяльных канфліктаў і іх палітызацыі будзе працягвацца”.

Паводле намесьніка старшыні БСДП (Грамада) Ігара Рынкевіча, улады напярэдадні 2008 году адмовіліся нават ад імітацыі дыялёгу з Захадам і хоць нейкай лібэралізацыі палітычнага жыцьця ў Беларусі:

“А што да апошніх рэпрэсій, яны зьвязаны з тым, каб зьбіць хвалю сацыяльнага пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, запужаць лідэраў прадпрымальніцкага
У гэтым годзе Эўропу яшчэ ахопіць жах ад тых дзеяньняў, якія прадставіць сьвету рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі
руху, моладзевых актывістаў. І чым далей, тым больш сапраўдны твар беларускай улады будзе бачны. У гэтым годзе Эўропу яшчэ ахопіць жах ад тых дзеяньняў, якія прадставіць сьвету рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG