Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы прысудзілі штраф большы за мільён


30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў) прысудзілі полацкай актывістцы незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт Кацярыне Салаўёвай. Яе абвінавацілі ў нанясеньні некалькіх палітычных графіці на полацкі гарвыканкам два месяцы назад.


Працэс вяла судзьдзя Абрамава, абараняў дзяўчыну адвакат Аляксандр Галіеў, паведамляе прэсавая служба Маладога Фронту. “Судзьдзі галоўнае было як мага хутчэй скончыць гэты працэс, - каментуе прысуд Кацярына на сайце арганізацыі, - яна нават не ўлічыла той факт, што пры затрыманьні мяне зьбівалі, абражалі, спрабавалі падпаліць валасы. Сьведка з боку міліцыі спадар Афіцэраў хутка даў патрэбныя сьведчаньні й мяне прызналі вінаватай.”

На Кацярыну Салаўёву таксама завялі крымінальную справу паводле абвінавачваньняў за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі і зьнявазе дзяржаўных сымбаляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG