10 студзеня “Свабода” паведаміла, што ў Барысаве больш як 200 прадпрымальнікаў з рынкаў гораду вышлі на акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы гораду. Удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу прынялі рэзалюцыю. Арыгінал яе накіраваны ў адміністрацыю прэзыдэнта.
Прадпрымальнікі патрабуюць:
1.Аб’явіць мараторый на выкананьне ўказу №760.
2.Паскорыць прыняцьце закону аб сярэднім і малым бізнэсе ў Беларусі.
3. Спыніць перасьлед актывістаў прадпрымальніцкага руху.