Карэспандэнт “Свабоды” паведамляе, што праз некаторы час распачнецца мітынг. Ужо падрыхтаваны праект рэзалюцыя, які будзе вынесены на галасаваньне. Магілёўскія прадпрымальнікі патрабуюць:
1. Аб’явіць мараторый на дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу №760;
2. Паскорыць прыняцьце закону аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі.
У Магілёўскім аблвыканкаме карэспандэнту “Свабоды” паведамілі, што ў 12.00 павінна пачацца відэаканфэрэнцыя з удзелам намесьніка кіраўніка ўраду Кабякова. На яе зьбіраюцца запрасіць прадстаўніка ад прадпрымальнікаў.
Напярэдадні ў Магілёве на плошчы Леніна адбыўся стыхійны мітынг, у якім ўдзельнічалі больш як паўтары сотні чалавек. Да выйшаў начальнік управы прадпрымальніцтва Магілёўскага аблвыканкаму Віктар Красоўскі. Ён запрасіў у аблвыканкам старшыняў радаў прадпрымальнікаў, каб супольна скласьці ліст да ўраду Беларусі і прэзыдэнта.
А 14 гадзіне прадпрымальнікі зноў пачалі зьбірацца на плошчы Леніна і чакаць вынікаў перамоваў. Празь дзьве гадзіны да іх выйшлі старшыні прадпрымальніцкіх радаў зь непадпісаным лістом на імя намесьніка старшыні ўраду Кабякова. Зачытаным лістом прадпрымальнікі засталіся незадаволеныя і пастанавілі сабрацца ў пятніцу на плошчы Леніна зноў.