Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Гарэцкі: “Гэта будзе год вызваленьня Дашкевіча”


Якіх падзеяў у асабістым жыцьці, у Беларусі і ў сьвеце вы чакаеце ў 2008 годзе?


На пытаньні Радыё Свабода адказвае моладзевы актывіст, былы палітвязень Барыс Гарэцкі:

“У маім асабістым жыцьці новы 2008 год будзе зьвязаны з працягам навучаньня ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце. Таксама адной з самых важных падзеяў стане выхад на волю майго сябра Зьмітра Дашкевіча пасьля паўтарагадовага зьняволеньня. Мяркую, гэтая падзея стане даволі знакавай і для ўсёй нашай краіны. А адразу пасьля выхаду Зьмітра нас чакае 90-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Безумоўна, улада паспрабуе ўсімі сродкамі спыніць гэтае сьвяткаваньне, варта чакаць рэпрэсіяў, нават адміністрацыйных арыштаў. Але, мяркую, людзі выйдуць на вуліцы і змогуць годна адсьвяткаваць гэтую падзею.

Што да сусьветных падзеяў — адзначу дзьве рэчы. Гэта небывалае падвышэньне коштаў на нафту, а таксама набліжэньне шэнгенскіх межаў да нашай краіны. Цяпер трэба перасекчы толькі адну мяжу, каб апынуцца ў вольнай Эўропе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG