Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі: “Другая палова году будзе нэрвовай”


Што адбудзецца ў вашым жыцьці, у Беларусі, у сьвеце ў 2008 годзе?


На навагодняе пытаньне Радыё Свабода адказвае вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі.

“У асабістым жыцьці вялікіх падзей не чакаю, бо жыцьцё ідзе дастаткова пэўна. Хаця ў нашай сытуацыі ніколі ня ведаеш, што з табой будзе заўтра, асабліва калі ты займаесься нейкай грамадзкай ці палітычнай дзейнасьцю...

Што да Беларусі, то год будзе няпросты. Першая палова, мяркую, атрымаецца яшчэ дастаткова спакойнай. Гэтак падаецца. Хоць яшчэ невядома, як пройдзе адмена льготаў. А вось другая палова году пэўна будзе нэрвовай, нашмат больш драматычнай.

Гэта зьвязана з парлямэнцкімі выбарамі, а таксама з агульнай сытуацыяй у эканоміцы. Мяркую, яна ня будзе паляпшацца. Усё паказвае на тое, што эканамічная сыстэма, якую стварыў спадар Лукашэнка са сваёй камандай, будзе мець усё больш праблем.

А паколькі ў нас палітычная актыўнасьць вельмі залежыць ад сытуацыі ў эканоміцы, то адпаведнымі будуць і палітычныя падзеі. Аднак кардынальных зьменаў я пакуль не прадбачу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG