Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўступае ў дзеяньне ўказ аб дзяржпадтрымцы


Гэты ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 14 сьнежня, у дзеяньне ён уступіў разам з законам аб упарадкаваньні ільготаў.


Дзяржаўная падтрымка насельніцтву будзе аказвацца ў выглядзе штомесячнай і (альбо) аднаразовай сацыяльнай дапамогі. Яна будзе выдзяляцца на набыцьцё прадуктаў харчаваньня, лекаў, адзеньня, абутку, праязных квіткоў і на іншыя патрэбы.

Грамадзянам таксама будуць выдзяляцца безнаяўныя жыльлёвыя субсыдыі для частковай кампэнсацыі платы за карыстаньне жытлом і камунальныя паслугі. Права на штомесячную сацыяльную дапамогу маюць сем'і і грамадзяне, якія пражываюць асобна або вядуць разьдзельную гаспадарку, сярэднядушавы даход якіх па аб'ектыўных прычынах не перавышае зацьверджанага ўрадам бюджэту пражытковага мінімуму за два апошнія кварталы.

Права на аднаразовую сацыяльную дапамогу маюць сем'і і грамадзяне, сярэднедушавы даход якіх не перавышае 120% бюджэту пражытковага мінімуму за два апошнія кварталы. Безнаяўныя жыльлёвыя субсыдыі будуць давацца сем'ям і грамадзянам пры ўмове, калі сума платы за камунальныя паслугі і за жытло перавышае пятую частку сукупнага даходу сям’і ў гарадах, і 15% сукупнага даходу – у вёсках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG