Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэгіёнах скарачаецца колькасьць донараў


Ганаровы донар Беларусі Міхаіл Мартышэнка ўстрымліваецца ад здачы крыві. Ён падтрымлівае патрабаваньні грамадзкага дабрачыннага фонду “Кропля крыві” пра вяртаньне льготаў.


Колькі крыві спадар Мартышэнка здаў за ўсё жыцьцё?
У нас увогуле мала льготаў, дый тыя цяпер адбіраюць

“Цяжка сказаць без дакладнага падліку. Ну, больш як сорак разоў — гэта вядро крыві. Канечне, ільготаў было вельмі мала. Толькі стаматалёгія, мэдыкамэнты... У нас увогуле мала льготаў, дый тыя цяпер адбіраюць”.

Паводле кіраўніка гомельскай абласной станцыі пераліваньня крыві Яўгена Лінкевіча, скасаваньне асобных ільготаў не паўплывае на агульную сытуацыю. Але захаваць пэўныя гарантыі для донараў, якія ахвяруюць сваім здароўем, Яўген Лінкевіч лічыць прынцыповым.
Хто пойдзе бясплатна ставіць зубныя пратэзы, каб яны выпалі праз тры дні разам са сківіцамі?

“Хто пойдзе бясплатна ставіць зубныя пратэзы, каб яны выпалі праз тры дні разам са сківіцамі?” — зьдзіўляецца суразмоўца. — “Трэба грошы заплаціць, каб добрыя пратэзы стаялі. А адпачынак у летні пэрыяд? Калі ў чалавека ёсьць праца, то наўрад ці ён толькі і думае пра зручны адпачынак. Аднак ёсьць там адна льгота: 10% ад базавай велічыні да пэнсіі. Пры нашых пэнсіях тыя 15—17 тысяч былі б істотнай дапамогай”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG