Для таго, каб падкрэсьліць матэрыяльныя перадумовы чыйго-небудзь камфортнага жыцьця або добрага стану жыцьцёвых варункаў, кажуць:
– Калі сала скрыня, то і сьвіньня гаспадыня.
Паходзіць гэты выраз ад спрадвечных сялянскіх поглядаў на дабрабыт, калі галоўнымі вонкавымі паказчыкамі заможнасьці гаспадара былі поўны сьвіран збожжа ды наладаваная салам скрыня. Зразумела, што, маючы ўдосталь хлеба і сала, не прывучаны да асаблівай раскошы вясковец мог ня толькі не баяцца голаду, але і дазволіць сабе сытае забясьпечанае жыцьцё. А наяўнасьць сала ў кладоўцы, калі, вобразна кажучы, “ёсьць хлеб і да хлеба”, сьведчыла, што гэты селянін і сам са сваёй сям’ёй добра харчуецца і гасьцей мае чым пачаставаць. Маючы ўсяго ў запасе, гаспадыня можа дазволіць сабе часам заняцца і прыгатаваньнем розных выкшталцоных страў, чаго нават пры жаданьні ня можа зрабіць больш умелая, але бяднейшая гаспадыня.
І хоць народная кухня заўсёды ведала мноства самых розных страў, але для прыгатаваньня значнай іх часткі трэба было мяса ці сала, тлушчаў, масла, яек, мукі тонкага памолу. Зразумела, што больш заможнай гаспадыні, калі яна нават трохі менш дасьведчаная ў кулінарыі, лягчэй прыгатаваць добры абед, чым жонцы бедняка. Тое ж адносіцца і да выгляду падворку, унутранага ўбранства хаты, адзеньня. Маючы вялікія матэрыяльныя запасы або, што раўназначна, шмат грошай, нават любы недарэка можа без асаблівых намаганьняў падтрымліваць добрыя жыцьцёвыя ўмовы для сябе і сям’і.
Таму, як хочуць адзначыць, што нехта добра ўсім забясьпечаны і з гэтай прычыны жыцьцё ў яго на высокім узроўні, з доляй іроніі або зайздрасьці кажуць:

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)