Часам, калі хтосьці скардзіцца, што нейкая рэч ці грошы ў яго апошнія, яму могуць паўжартам адказаць:
– Апошняя ў папа толькі жонка бывае.
Такая прымаўка вынікае з таго, што паводле кананічных правілаў праваслаўным сьвятарам спрадвеку дазвалялася жаніцца толькі адзін раз у жыцьці. І нават калі сьвятар заставаўся ўдаўцом, другую жонку яму браць забаранялася. Такая катэгарычнасьць кананічных правілаў, якія ўводзілі абмежаваньні для духавенства ў параўнаньні з астатнімі людзьмі, і спарадзіла ў народзе досыць філязафічнае стаўленьне да ўсяго, што нехта імкнуўся назваць апошнім. Усе добра ведалі, што несумненна апошняй на гэтым сьвеце бывае толькі жонка ў праваслаўнага сьвятара. Усё ж іншае ў жыцьці, як паказвала практыка, так ці інакш нельга лічыць апошнім, бо пры моцным жаданьні ды пры пэўных магчымасьцях нейкую рэч ці зьяву можна прадубляваць.
Таму і было прынята нязлосна іранізаваць з тых, хто казаў, што нешта зьяўляецца ў яго апошнім:
– Апошняя толькі ў папа жонка!
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)