У Сьвяцку пануе нязвыклая цішыня. З будынка ўжо выехаў мэдпэрсанал і хворыя, вывозяць астатнюю мэблю. І толькі чарада лебедзяў плавае на тутэйшых ставах. Усе апошнія гады яны тут нават і зімуюць. Санаторый быў разьлічаны на 120 хворых, у штаце налічвалася 80 чалавек абслугоўваючага пэрсаналу разам з лекарамі. Частку гаспадарчай маёмасьці – кацельню і гаспадарчыя пабудовы ўжо перадалі на балянс прадпрыемству жыльлёва-камунальнай гаспадаркі “Мяжа”. Падпісана рашэньне аб перадачы палаца і садова-паркавага комплексу на балянс Гарадзенскага райвыканкама.
Апошні раз палац рэканструяваўся ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя. За польскім часам у палацы мясьцілася лякарня для хворых на алькагалізм і тут лекаваліся людзі з усяе Эўропы. Цяпер будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. І за савецкім часам, і цяпер ніколі не знаходзілася сродкаў на рэстаўрацыю палаца. Адзінае, што было зроблена – бляхай перакрыты дах. Садова-паркавы комплекс з магутнымі старымі дрэвамі прыйшоў у запусьценьне.
Адзіны чалавек, які застаўся цяпер у палацы – вартаўнік Сабіна Корбут. Яна вырасла ў Сьвяцку, працавала ў санаторыі мэдсястрой. Вось што яна кажа:
(Корбут: ) “Плакаць хочацца. Такі прыгожы будынак, а ня сёньня, дык заўтра можа рухнуць”.
Аднаўленьне Аўгустоўскага канала паўплывала на зьмену лёсу былога палаца Валовічаў. Улады заплянавалі стварыць у Сьвяцку гатэльны комплекс. Яго кошт ацэньваецца на 1,5 мільярда рублёў. Напачатку плянавалася, што ён пяройдзе ў маёмасьць Федэрацыі прафсаюзаў, але адтуль прыйшла адмова.
Вось, што сказала загадчыца аддзелу абласнога Упраўленьня аховы здароўя Тацьцяна Патапейка:
(Патапейка: ) Прафсаюзы адмовіліся, яны пацікавіліся і ўбачылі што надта шмат сродкаў патрэбна на рэканструкцыю дадзенага аб’екта”.
Намесьнік старшыні Гарадзенскага райвыканкама Іван Алізаровіч пацьвердзіў, што палацам зацікавілася расейская кампанія “Газпром”. З ёй зараз вядуцца перамовы, але пакуль нічога дакладна ня вырашана. Наогул плянуецца выстаўляць палац на аўкцыён:
(Алізаровіч: ) “Будзям выстаўляць на аўкцыён, калі ніхто не купіць, давядзецца зьніжаць кошт”.
Наогул, як мясцовыя людзі, так і гісторыкі лічаць, што перадача палаца ў рукі аднаго гаспадара, які здолее яго адрэстаўраваць пойдзе толькі на карысьць помніку архітэктуры. Кажа гарадзенскі гісторык архітэктуры Ігар Трусаў:
(Трусаў: ) Калі гэта будзе буйная фірма і выканае падчас рэстаўрацыі ўсе прадпісаньні Міністэрства культуры – гэта будзе вельмі добра. І калі рэстаўрацыя будзе зроблена комплексна, то будынак проста зайграе. Такіх палацава-паркавых комплексаў у нас няшмат ва ўсёй Беларусі, тым больш у Гарадзенскай вобласьці.
Цікава і яшчэ адна рэч. Цудоўны палац, збудаваны паводле праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, знаходзіцца толькі за 18 кілямэтраў ад Горадні, але аб яго існаваньні і цяпер ведаюць нешматлікія гарадзенцы. У савецкія часы Сьвяцк знаходзіўся ў памежнай зоне і білеты на аўтобус прадаваліся сюды толькі па прапісцы ў пашпарце. Цяпер сытуацыя зьмянілася. Кажа Сабіна Корбут:
(Корбут: ) Вельмі шмат людзей цяпер падарожнічае. Прыяжджаюць школьнікі і падчас канікулаў і цяпер. Наплыў народу павялічыўся пасьля таго, як паказалі Сьвяцк па тэлебачаньні. І усе зьдзіўляюцца, што мы жывём у Горадні і ня ведалі, што побач ёсьць такія прыгожыя мясьціны”.