(Дракахруст: ) "Чаму канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі ператварыўся фактычна ў міждзяржаўны? Як напісала газэта "Советская Белоруссія": хто вінаваты і каму гэта выгадна? Спадар Вячорка, як бы Вы адказалі на гэтыя пытаньні?"
(Вячорка: ) "Я бачу два пласты гэтага канфлікту. Дарэчы, я патрабую ад ўсіх, я і польскім мэдыям пра гэта казаў, каб не называлі гэты канфлікт беларуска-польскім. Гэта канфлікт аднаго чалавека, уладнай групоўкі тут ў Беларусі, з уласным народам усіх нацыянальнасьцяў, са здаровым сэнсам і з суседнімі краінамі, увасабленьнем якіх стала Польшча.
Адзін з пластоў – гэта міжнародна-палітычны, трэба ізаляваць Беларусь, каб можна было чыніць тут палітыку ў сытуацыі поўнай інфармацыйнай "ваты", якой мусяць быць запханыя вушы нашых грамадзян.
Трэба паслаць сыгнал на Ўсход, маўляў, я свой, я бараню геапалітычныя інтарэсы Расеі ад амэрыканскіх уплываў, правадніком якіх ёсьць Польшча.
І другі пласт – гэта нутраны. Адбываецца плянамернае зьнішчэньне беларускай грамадзянскай супольнасьці, дзесяткі грамадзкіх арганізацыяў папросту зачыняюцца. З Саюзам палякаў гэта адразу зрабіць было цяжкавата, бо ён шматлюдны, ён разам з Таварыствам беларускай мовы – самыя шматлюдныя арганізацыі ў нашай краіне.
І тады, калі кіраўніцтва СПБ было дэмакратычным чынам заменена на іншае, непадкантрольнае для ўлады, тады ўступіў у сілу варыянт № 2. Гэта прыблізна тое, што было з нашым Гуманітарным ліцэям. Саюз палякаў будзе панішчаны ці ператвораны ў марыянэткавую структуру і такім чынам гэта будзе сыгнал іншым грамадзкім арганізацыям, якія займаюцца ў большай ступені грамадзка-культурніцкай альбо сацыяльнай дзейнасьцю, што іх нічога добрага не чакае, калі яны ня будуць ня проста працаваць "рэчышчы", а быць складовай часткай дзяржаўнага мэханізму ўлады".
(Дракахруст: ) "Спадар Якубовіч, а як бы Вы адказалі на гэтыя пытаньні, якія былі пастаўленыя ў рэдакцыйным камэнтары Вашай газэты: хто вінават і каму гэта выгадна?"
(Якубовіч: ) "Вельмі лёгка паддацца спакусе гэтак, як паважаны Вінцук пракамэнтаваў сытуацыю. Можна спаслацца на гісторыю з ліцэем, дадаць, што ў краіне неверагодная дыктатура і ўхіліцца ад пытаньня, што адбылося ў сувязі з заяўленай міністэрствам юстыцыі неабходнасьцю правесьці перавыбары. Калі разглядаць гэта з канкрэтнага пункту гледжаньня, можна ўбачыць, што канфлікт гіпэртрафаваны, сытуацыя набыла характар, як бы Вінцук гэтага ні хацеў, узаемаадносінаў Беларусі і Польшчы. Усе польскія сродкі масавай інфармацыі пішуць і гавораць у стылістыцы 1930-х гадоў. Напрыклад "У Беларусі зьнішчаюць палякаў" – гэта загаловак, які даволі часта сустракаецца ў тамтэйшых газэтах. Зразумела, у Польшчы, дзе хваравіта стаіць пытаньне пра замахі на польскасьць унутры і па-за межамі краіны, гэта выклікае асаблівую польскую эмацыйнасьць. Цалкам натуральна, што і ў Беларусі гэта выклікае розныя адчуваньні, і часам ня самыя станоўчыя да польскай дзяржавы і да палякаў. Гэты канфлікт неяк хутка рэанімуе ўсе фобіі, крыўды, выклікае фантомы мінулага, якіх нямала, дастаткова прыгадаць тры разьдзелы Польшчы, паход Тухачэўскага, трагічную гісторыю Катыні.
Я гатовы пагадзіцца з тым, што шмат гэтых крыўдаў гістарычна справядліва матываваныя. Але відавочна, што цалкам унутрыбеларускаму канфлікту, скандалу з грамадзкім аб''яднаньнем надаюць глябальны сэнс. І гэта адбываецца ў кантэксьце агульнага імкненьня Злучаных Штатаў, Польшчы, некаторых краінаў Прыбалтыкі гвалтам зрабіць дабро беларускаму народу і экспартаваць "каляровую" рэвалюцыю. Хібы і перавагі "каляровых" рэвалюцыяў – ня тэма сёньняшняй перадачы, але калі бяз сораму гаворыцца, што мы зробім усё, каб зьмяніць у вас улады – мне падаецца, гэта ня вельмі добра.
Для мяне, як чалавека, які не ўваходзіць у Саюз палякаў, але знаёмы зь яго дзейнасьцю, ніякай розьніцы паміж Гавіным, Кручкоўскім, спадарыняй Борыс няма. Але лёгіка падзей вакол гэтага саюзу вельмі традыцыйная. Такія ж канфлікты, сваркі, апэляцыі да міжнароднай супольнасьці адбываюцца ледзь не ва ўсіх аб''яднаньнях нацыянальных меншасьцяў. Але насамрэч пад гэтымі канфліктамі хаваюцца вельмі празаічныя рэчы – улада ўнутры аб''яднаньня, кантроль над фінансавымі патокамі, паездкі ў краіну-мэтраполію. Таму хто вінаваты – зараз сказаць немагчыма, бо ўсё набыло характар вясковай бойкі. Але трэба разумець, што гэта падзея – унутрыбеларуская і інтэрнацыяналізацыя гэтага канфлікту выглядае знарочыстай".
(Дракахруст: ) "Спадар Сіліцкі, спадар Якубовіч казаў пра магчымы амэрыканскі "сьлед" у гэтым канфлікце. Вядома, што прэзыдэнт Джордж Буш назваў Беларусь "апошняй дыктатурай Эўропы" і выказаў пажаданьне, каб у Беларусі адбыліся дэмакратычныя зьмены. На Ваш погляд, ці не зьвязаны цяперашні канфлікт, скажам усё ж – паміж Беларусьсю і Польшчай, бо бакі ўжо высылаюць дыпляматаў, ці не зьвязаны гэты канфлікт з гэтай палітычнай дэклярацыяй амэрыканскага прэзыдэнта?"
(Сіліцкі: ) "Па-першае, я хачу падзякаваць Паўлу Ізотавічу за шчырасьць, паколькі ён даволі дакладна вызначыў крыніцы гэтага канфлікту. І гэта не зусім тое, пра што пісала "Советская Белоруссия", пужаючы чытачоў польскай аўтаноміяй. Гэта нагадвала артыкул "Апэрацыя "Белы бусел"", надрукаваны ў гэтай газэце напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 годзе. Але лепш пазьней, чым ніколі.
Што тычыцца амэрыканскага "сьледу" ва ўсёй гэтай гісторыі, то падобныя развагі як раз і нагадваюць гістэрыку і стэрэатыпы 1930-х гадоў. "Агенты польскай, францускай, брытанскай разьведкі" – колькі людзей пастралялі за гэта тады.
І гэта рыторыка адраджаецца ў нашай краіне вельмі хутка, і я ня буду зьдзіўлены, калі шмат хто ў нашай краіне будзе шчыра думаць, што Злучаныя Штаты стаяць за ўсім гэтым. Існуе такі чыньнік, і з таго, што сказаў Павал Ізотавіч, зразумела, што ўлады гэта ўлічваюць, што Польшча імкнецца актыўна заангажавацца ў беларускія справы. Але тут на першым пляне стаіць менавіта Польшча, а не Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Наагул я заклікаў бы не дэманізаваць ЗША і не ўяўляць іх "імпэрыялістычным монстрам" і "усясьветным экспартэрам дэмакратыі".
Варта дадаць таксама, што не зьяўляюцца сакрэтам ня самыя добрыя адносіны Польшчы зь некаторымі эўрапейскімі краінамі. У разгар гэтага канфлікту была верагоднасьць, што Польшча застанецца сам на сам з гэтай праблемай".
(Дракахруст: ) "Спадар Якубовіч, Вы казалі наконт тону польскіх СМІ, а спадар Сіліцкі закінуў Вам наконт тону Вашай газэты. Сапраўды, у рэдакцыйным камэнтары "Советской Белоруссіі" гаворыцца, што "як толькі актывісты нацыянальных рухаў уступаюць на вузкую сьцяжынку палітыкі, адразу зьяўляюцца Судэты, Косава і шмат што іншае". Прычым калі ў гэтым камэнтары больш гаворыцца пра Анжаліку Борыс, то зараз Вы сказалі, што Вы аднолькава ставіцеся і да Борыс, і да Кручкоўскага, і да Гавіна. Фактычна Вы сказалі, што ўсе гэтыя людзі, увесь гэты нацыянальны рух небясьпечны сэпаратызмам, небясьпечны Косавам, Судэтамі і г.д. Прабачце, хіба такія заявы ня ёсьць распальваньне міжнацыянальнай варожасьці?"
(Якубовіч: ) "Можа я не дакладна выказаўся. Я хацеў сказаць, што ў рэдакцыйным камэнтары "Советской Белорусиии" Саюз палякаў не абвінавачваўся ў сэпаратызьме ці ў нечым падобным. Там прыводзіўся прыклад, як напачатку 1990-х вядомы Мікола Шэляговіч ад культурніцкай дзейнасьці перайшоў да таго, што ў самым сэрцы Беларусі, якая ледзьве пачала вызначацца, запатрабаваў права на зьяўленьне міфічнай яцьвяскай рэспублікі з усімі атрыбутамі дзяржавы. На жаль гэта ёсьць, і гэты нялёгкі досьвед, які перажыла Беларусь, прымушае цьвярозых палітыкаў уважліва сачыць за тым, каб дзеяньні нацыянальных меншасьцяў заставаліся ў межах, мякка скажам, іх статутных патрабаваньняў – гэта культура, гэта мова. Што тычыцца паважанага аб''яднаньня Саюз палякаў, то наша газэта не папракала гэтых людзей, а казала пра лёгіку разьвіцьця. Любая палітыка – гэта ўлада, таму хацелася б, каб Саюз палякаў заставаўся ў межах свайго статуту, дзе ані слова пра палітыку няма.
А тое, што я сказаў пра адсутнасьць для мяне розьніцы паміж Кручкоўскім, Борыс, Пісальнікам і іншымі, то гэта сапраўды так у тым сэнсе, што ўсе яны не зьяўляюцца асобамі, вядомымі ў рэспубліцы, і нагадваюць пра сябе толькі нейкімі скандаламі і канфліктамі. Мне здаецца, што заява нашага амбасадара ў Польшчы Паўла Латушкі дастаткова канструктыўная. Калі Саюз хоча працаваць у межах свайго статуту, то павінны сысьці са сцэны ўсе гэтыя людзі, якія напачатку вельмі шчыра сябравалі, потым перасварыліся і пакрыўдзілі адзін аднаго рознымі выступамі. Сярод 22 тысячаў сябраў гэтай арганізацыі ёсьць шмат сапраўдных патрыётаў Беларусі польскага паходжаньня, якія гатовыя аддаць шмат сілаў для захаваньня культуры, мовы, ідэнтычнасьці. А ўсе тыя, пра каго я казаў, пачынаючы з Гавіна – гэта невялікая група людзей. У іх ёсьць свая клака, якую яны прыводзяць, каб пастаялі на каленях, гэта вядомыя трукі, якімі карыстаюцца палітыкі, ангажуючы такіх экспэрсіўных жанчын. Гэтыя людзі ўсе павінны сысьці, а на сваім зьезьдзе сябры паважанага польскага саюзу павінны абраць нармальных спакойных людзей, якія будуць дзейнічаць дзеля дабра ўсёй польскай этнічнай меншасьці Рэспублікі Беларусі".
(Дракахруст: ) "Спадар Якубовіч прыгадаў постаць Міколы Шэляговіча. Але мне прыгадваецца, што напачатку 1990-х гадоў ягонае аб''яднаньне "Палісьсе" ўваходзіла не ў склад, скажам, БНФ, а ў склад Народнага Руху Беларусі, якім кіраваў Сяргей Гайдукевіч і на зьездах якога зь вялікім задавальненьнем выступаў дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандар Лукашэнка.
Спадар Вячорка, у канфліктах, падобных на цяперашні, сапраўды ёсьць такі далікатны момант, сапраўды ў прынцыпе існуе пагроза, што грамадзкае аб''яднаньне нейкай этнічнай меншасьці можа парушыць межы ляяльнасьці дзяржаве пражываньня. Я кажу менавіта пра ляяльнасьць дзяржаве, а ня тым уладам, якія ў гэтай дзяржаве на дадзены момант існуюць. На Ваш погляд, у дадзеным канфлікце Саюз палякаў Беларусі парушаў гэтыя межы ляяльнасьці беларускай дзяржаве ці не?"
(Вячорка: ) "Увогуле ў гэтай сытуацыі лукашэнкаўская дзяржава нагадвае мне пажарнікаў з раману Брэдбэры "451° градус паводле Фарэнгайту", якія выяжджалі на месца з мэтай паліць. Такое распальваньне мы і назіраем, назіраем клакераў ад БРСМ, якія выяжджаюць да польскай амбасады ў Беларусі і пры бліжэйшым разглядзе і роспыце высьвятляецца, што ўвогуле яны маюць цьмянае ўяўленьне пра сытуацыю і ў Беларусі і ў Польшчы.
Што ж да становішча ў беларускіх і ваколбеларускіх грамадзкіх аб''яднаньнях то, шчыра кажучы, мне прыходзіла ў галаву такая думка, зразумела жартоўная: шкада, што ў нас няма такой Беларусі, куды б мы, скажам, пасьля закрыцьця праваабарончага цэнтру "Вясна", многіх дзесяткаў іншых грамадзкіх арганізацыяў, маглі б апэляваць.
Гэта такая прывілея нацыянальных мяншыняў, у якіх ёсьць духоўная маці – краіна, якую насяляе ў якасьці асноўнага той этнас, да якога яны належаць. І зразумела, такая краіна-духоўная маці абавязкова апякуецца мяншынямі.
Гэта абавязак і беларускай дзяржавы – апекавацца беларускімі мяншынямі ва ўсіх краінах сьвету, дбаць пра іх моўнае, культурнае разьвіцьцё, пра іх ідэнтычнасьць, каб у дачыненьні да іх захоўваліся нормы права і закону.
Дарэчы, калі была ўзбуджаная крымінальная справа, наконт якой было шмат пытаньняў, у дачыненьні да праграмнай рады знакамітага беларускага тыднёвіка "Ніва" ў Беластоку, то ні "Советская Белоруссія", ні дзяржава не выказалася ў падтрымку "Нівы", а выказаліся беларускія грамадзкія дзеячы і недзяржаўныя арганізацыі, што, я спадзяюся, паспрыяе сапраўды аб''ектыўнаму завяршэньню гэтай ня самай прыемнай і ня самай лепшай справы.
Іншая справа, што ў Польшчы, у польскіх мэдыях пра гэта можна свабодна гаварыць, я сам ў польскіх мэдыях пра гэта свабодна і спакойна гаварыў.
Што ж да канкрэтнай сытуацыі з Саюзам палякаў, то арганізацыя гэтая, зь якой я параўнальна няшмат перасякаўся, займаецца адукацыйнымі пытаньнямі. Я прыгадваю, як напачатку 1990-х гадоў ТБМ і Саюз палякаў разам імкнуліся да таго, каб у Горадні былі беларускія, і польскія школы. Зараз у Горадні не засталося ніводнай беларускай школы, польская школа ёсьць і ў Горадні, і ў Наваградку. І дзякуй Богу, што яны там ёсьць.
Калі была выбраная Анжаліка Борыс, то тут я, як чалавек, заангажаваны ў палітыку, хачу засьведчыць, што і для мяне, і для нашых лідзкіх і гарадзенскіх фронтаўцаў яе імя было абсалютна новым і невядомым.
Гэтая дзяячка сапраўды вырасла ў нетрах Саюзу палякаў. З ранейшым кіраўніцтвам там былі пэўныя праблемы, зьвязаныя зусім не з грамадзкай дзейнасьцю, былі суды, былі апраўданьні, зноў там нешта ўзбуджаецца. Я думаю, што такія рэчы маглі проста стаміць дзеячаў Саюзу палякаў і яны зрабілі свой выбар. Але аказалася, што ў цэнтрах прыняцьця рашэньняў у нашай краіне, якія спадзяваліся, што на чале саюзу палякаў будзе ляяльнае (чытай падкантрольнае) кіраўніцтва, здарыўся збой і трэба тэрмінова вяртаць сытуацыю да таго, што яны называюць нормай.
Нічога лепшага акрамя таго, каб на ноч гледзячы амонаўцы валаклі жанчыну няведама куды, не раўнуючы як у сталінскія часы ў Курапаты на расстрэл, што ня дай Бог перажыць нікому, якія перажыла спадарыня Борыс.
Гэта ёсьць інструмэнты ўзаемадзеяньня нашай цяперашняй дзяржавы з грамадзкімі аб''яднаньнямі, якімі б яны ні былі. Іншыя аб''яднаньні проста зачыняюць, не спрабуючы мяняць іх кіраўніцтва на ляяльнае.
А калі казаць пра польскія камэнтары, то я штодня чытаю падборкі, сам быў аўтарам публікацыі на гэтую тэму ў тыднёвіку "Wprost" – зразумела, там ніхто нічога падобнага на этнічныя рамкі канфлікту не фармулюе.
Зрэшты і віцэ-сьпікер польскага Сэйму Дональд Туск пасьля наведаньня Горадні заявіў: "Я на свае вочы пераканаўся, што няма ніякага беларуска-польскага канфлікту, ёсьць канфлікт уладаў з грамадзянамі беларускай і польскай нацыянальнасьці".
Не магу таксама не зазначыць зьдзіўленьня выкарыстаньнем словаў "дзяржаўныя інтарэсы", "абарона дзяржаўных інтарэсаў Беларусі" ў тым канфлікце, які самімі ж уладамі і распалены. Што ж гэтыя ўлады маўчалі, калі пасьлядоўна нішчылі нацыянальна-культурныя асновы бытаваньня беларускага народу, зачыняючы той жа самы ліцэй альбо выганяючы беларускую мову зь беларускай мэдыйнай прасторы? Што ж яны змаўчалі, калі Ўладзімер Пуцін заявіў фактычна, што беларусаў, як нацыі, ня існуе? Мне здаецца, што такія рэчы крыўдзяць шмат каго ў Беларусі, незалежна ад іх нацыянальна-этнічнай прыналежнасьці. Так што я ўглядаю ў гэтым звычайную дэмагогію".
(Дракахруст: ) "Спадар Сіліцкі, у мяне да Вас тое ж пытаньне пра спэцыфічнасьць цяперашняга канфлікту. Як Вы ацэньваеце пагрозу, што ў ходзе гэтага канфлікту з боку сяброў Саюзу палякаў могуць быць пяройдзены межы ляяльнасьці беларускай дзяржаве?"
(Сіліцкі: ) "Я разглядаю Анжаліку Борыс, як беларускую грамадзянку, як маю суайчыньніцу, а ўжо потым, даруйце за нехлямяжы тэрмін – як "асобу польскай нацыянальнасьці". Я мяркую, што гэтае пытаньне не да спадарыні Борыс, а да асобаў, якія даводзяць сытуацыю да таго, што людзі вымушаныя апэляваць да замежжа. Калі ў нашай дзяржаве няма мэханізмаў, каб вырашыць гэтае пытаньне без таго, каб амон захопліваў будынкі і цягнуў жанчыну ў пастарунак, тады для мяне няма пытаньня аб праве чалавека зьвяртацца хоць да Польшчы, хоць да Арганізацыі Аб''яднаных нацыяў, хоць да усіх людзей добрай волі.
Што тычыцца нейкіх сэпаратысцкіх ці іншых намераў, то патрэбныя доказы, што хтосьці з гэтых людзей дамагаецца зьмены тэрытарыяльнага статусу Рэспублікі Беларусь альбо нейкай яе часткі. Для такіх абвінавачваньняў патрэбныя доказы, а калі іх няма – гэта нагавор.
Я лічу, што гэта пытаньне не міжэтнічных узаемаадносінаў, а пытаньне свабоды асацыяцыяў, выказваньня і іншых свабодаў у краіне. І пакуль гэтыя пытаньні ня вырашацца, мы будзем назіраць падобныя канфлікты ўвесь час".
(Дракахруст: ) "Cпадар Якубовіч, Вы, калі казалі пра тую Анжаліку Борыс, заявілі: "Яны пайшлі ў палітыку". Але наколькі я сачыў за яе выступамі, яна ані слова не казала пра палітыку да тае пары, пакуль ня ўзьнік гэты канфлікт. І ўся яе палітыка палягала ў абароне таго рашэньня зьезду, якое яна лічыла правільным і справядлівым. У сувязі з гэтым наколькі абгрунтаваныя размовы пра злавесныя пляны, якія выношваюць палякі ці група палякаў (мы па савецкіх часах памятаем, што габрэі ў нас былі добрымі, вось толькі сіяністы – кепскімі)?"
(Якубовіч: ) "Гэтая размова павінна быць у рэчышчы аналітыкі. Я вельмі паважаю і адначасна вельмі ўнутрана баюся Вінцука Вячорку. З аднаго боку гэта бліскучы аратар, лёгік і рытар, зь іншага боку ўсяму, што ён сказаў, гучней за ўсіх пляскаў бы ў ладкі лідэр косаўскіх сэпаратыстаў Ібрагім Ругова.
Ніхто не гаворыць аб пагрозе цэласнасьці, аб абаронай сьвядомасьці, пра што казаў Вінцук. Усё вельмі проста. Адбыўся ўнутраны канфлікт у Саюзе палякаў. У мін''юст жа зьвярнуліся не міфічныя супрацоўнікі спэцслужбаў, не старшыня гарадзенскага аблвыканкаму, зьвярнуліся тыя самыя сябры Саюзу палякаў, якія палічылі, што іх бессаромна падманулі. Гэта абсалютна ўнутраны канфлікт амбіцый. І мне шкада, што паважаны Вінцук, чытаючы польскія газэты, не чытае беларускія. У "Советской Белоруссии" ніколі не прыклейваліся ярлыкі, не казалася, што адны палякі горшыя за іншых. Сёньня прыехаў наш карэспандэнт з камандзіроўкі ў вёску Мосар, дзе жыве вядомы каталіцкі дзеяч Булька. Самае дзіўнае, што пра ўвесь гэты канфлікт у Саюзе палякаў ён даведаўся ад карэспандэнта, хаця ён жыве сярод каталіцкай грамады, значная частка якой лічыць сябе палякамі. Ён наагул пра гэта ня чуў. Я мяркую, менавіта так ставяцца да ўсіх гэтых падзей 400 тысяч палякаў – беларускіх грамадзян. Хацеў бы паправіць Вінцука, што калі здарылася гэтая сытуацыя ў беластоцкай "Ніве", "Советская Белоруссия" выступіла спакойна, падкрэсьліўшы, што ўсё павінна вырашацца на аснове польскага заканадаўства, бо журналісты газэты перш за ўсё зьяўляюцца грамадзянамі Польшчы. Я ня надта ўяўляю сабе, каб міністар Русакевіч паехаў бы ў Беласток наводзіць парадак у канфлікце паміж газэтай "Ніва" і Беластоцкім ваяводзтвам".
(Дракахруст: ) "Спадар Вячорка, як палітык, як бы Вы маглі адказаць на пытаньне – як можа і як павінны вырашацца гэты канфлікт, якія мэханізмы павінны быць ужытыя, хто і ў чым павінен тут саступіць?"
(Вячорка: ) "Я хачу нагадаць, што канфлікт перавялі на міжнародны ўзровень менскія ўлады. Яны першыя выслалі дыплямата, пасьля чаго наступіла чарада ўзаемных высланьняў. Такім чынам раз менскія ўлады пачалі, то ім і завяршаць.
З другога боку, я ў прынцыпе ня думаю, што той канфлікт, які сьвядома распальваецца і яму надаецца глябальны характар менавіта тут, так проста можа быць спынены. Ён мае канцэптуальнае значэньне напярэдадні падзей 2006 году, ён павінен узбуджаць у беларусах пачуцьцё ксэнафобіі. Хаця гэта сапраўды сьмеху варта – я ня веры ні ў якія маніпуляцыйныя рычагі пры дапамозе Саюзу палякаў. Палякі тэрытарыяльна ў нас жывуць перамяшана ў беларусамі, належаць да тых самых сацыяльных груп, у пераважнай бальшыні гэта сяляне і жыхары мястэчак з традыцыйнымі для такіх мясцовасьцяў прафэсіямі. І натуральна ніякіх падстаў для канфліктаў у іх няма ў прынцыпе. Я нядаўна быў у Івянцы, мы праводзілі сход грамадзкасьці Валожынскага раёну – там праз хату жывуць палякі і беларусы. Некаторыя зь іх і ня ведаюць дакладна, хто яны, так бы мовіць, паводле пашпарту.
Так што тут унутры нічога распаліць не атрымаецца, можна толькі прыпісваць спадарыні Борыс ці іншым кіраўнікам Саюзу палякаў нейкія выказваньні, якіх яны ніколі не казалі, а з гэтага ўжо потым рабіць высновы, якія яны ўсе страшныя. Беларускія палякі – ёсьць інтэгральная, неад''емная і ляяльная частка беларускай грамадзянскай супольнасьці і беларускай нацыі ў цэлым, гэтак жа, як і ўсе іншыя супольнасьці, якія жывуць у Беларусі.
Адсюль выснова толькі адна – распалены канфлікт можна пагасіць толькі тым, што будуць выпушчаныя лідэры Саюзу палякаў, якія сядзяць у кутузках. Гэтак драпежна, па-мойму, дагэтуль не атакавалі ніводную грамадзкую арганізацыю. І толькі тады можна будзе казаць пра пэўнае супакаеньне.
Але мяркую, што наіўных людзей сярод нас, удзельнікаў размовы, няма, і мы разумеем, што толькі з прынцыповымі зьменамі, зь вяртаньнем Беларусі на шлях дэмакратыі магчыма раз і назаўсёды паставіць кропку на штучным распальваньні канфліктаў там, дзе іх не было.
Уся палітыка 10 апошніх гадоў зводзіцца да стварэньня канфліктаў і расколваньня беларусаў па розных прыкметах. Гэтая ўлада ў прынцыпе ня можа існаваць без канфліктаў. Тут трэба сытуацыю агульную мяняць".
(Дракахруст: ) "Спадар Якубовіч, а які Ваш адказ на пытаньне – як павінен вырашацца гэты канфлікт і як ён будзе вырашаны?"
(Якубовіч: ) "Зьяўленьне такіх няўрымсьлівых спадароў, як Кручкоўскі, Гавін і іншыя, можа гэтых 400 тысяч палякаў за адну ноч ператварыць у вулканічную магму. Вось пра што павінныя думаць адказныя людзі.
Я думаю, што ўсю ваду з гэтага каменя ўжо выціснулі, і Цімашэвіч, і іншыя яснавяльможныя кіраўнікі пасьпелі засьвяціцца перад сваімі выбарамі. Цікавая рэч. "Грамадзянская плятформа", кіраўніком якой зьяўляецца Доналд Туск, сабрала 50 тысяч злотых для аказаньня дапамогі рэпрэсаваным сябрам Саюзу палякаў. Выдатна, прыгожы жэст.
Але дэпутат гэтай партыі Казімеж Плота ўнёс папраўку аб выдаленьні з законапраекту пункту аб магчымасьці ўжываньня ў польскіх дзяржаўных установах моваў нацыянальных меншасьцяў разам з польскай. Няўжо на гэта трэба заплюшчваць вочы, вітаючы прыезд чарговага эмісара і аматара паляпшэньня свайго рэйтынгу?
А канфлікт сам па сабе будзе вычарпаны, пік яго ужо прайшоў. Ён уляжацца і выйдуць людзі з засьценкаў. Але пасаджаныя яны за парушэньне законаў, калі б гэта было ў Польшчы, іх гэтаксама пасадзілі б".