(Спадар: ) “Я да беларускай мовы вельмі добра стаўлюся. У нас многія і расейскую мову паважаюць, і беларускую. Я ўспрымаю і беларускую, і расейскую”.
(Дзяўчына: ) “Вельмі хацелася б, каб яны вяшчалі па-беларуску. Але такая сытуацыя — я лічу, што нічога страшнага няма”.
(Спадар: ) “Кепска. Таму што Беларусь — не Расея”.
(Спадарыня: ) “Шчыра кажучы, стаўлюся нэўтральна, бо для мяне гэта не прынцыпова”.
(Дзяўчына: ) “Нармальна стаўлюся. Таму, што беларуская — гэта нашая нацыянальная мова, але мала хто ёю гаворыць. Можа быць, што мала моладзі будзе слухаць гэтую станцыю”.
(Спадарыня: ) “Відаць, кепска стаўлюся — адмоўна. Калі яны хочуць вяшчаць на Беларусь, то значыць павінны вяшчаць на нашай роднай беларускай мове”.
(Спадар: ) “Станоўча, бо большасьць беларусаў усё ж такі гаворыць па-расейску. Беларуская мова, на жаль, малаўжываная”.
(Спадар: ) “Я хацеў бы, каб і па-расейску, і па-беларуску — гэта ўжо ў залежнасьці ад працэнтных суадносін слухачоў. Так было б лепей”.
(Спадар: ) “Усё трэба рабіць самім. Бо немцы, як я лічу, маюць на гэтыя тэрыторыі гістарычныя прэтэнзіі. Трэба рабіць самім”.
(Пэнсіянэр: ) “На Беларусь вяшчаць — дык толькі па-беларуску. Так жа ж?”
(Спадарыня: ) “Гэта ж, відаць, таксама залежыць і ад кваліфікацыі дыктараў. А ўвогуле — па-беларуску”.
(Хлопец: ) “Цяжка сказаць пэўна, але ж, на маю думку, па-беларуску было б лепш. Ды справа ў там, што ёсьць нямала людзей, якія слухалі б і па-беларуску, і па-расейску. Аднак беларускую мову разумеюць ня ўсе людзі, якія могуць слухаць гэтае радыё. Таму тут нейкі станоўчы бок ёсьць, але ўсё ж такі, на маю думку,трэба было б па-беларуску”.
Гл. таксама Дырэктар расейскай рэдакцыі: “Нямецкая хваля” ня мае магчымасьці пачаць вяшчаньне на дадатковай мове Частка апазыцыі ўхваліла вяшчаньне “Нямецкай хвалі” па-расейску Ганс-Георг Вік: Мы ня супраць беларускай мовы, гэта праблема фінансаў Што думаюць у Беларусі пра вяшчаньне “Нямецкай хвалі”? Зянон Пазьняк камэнтуе рашэньне Эўракамісіі і "Нямецкай хвалі" Івонка Сурвіла: “Рашэньне Эўракамісіі сьведчыць аб неразуменьні сытуацыі” Што думаюць жыхары сталіцы пра вяшчаньне “Нямецкай хвалі” па-расейску?