(Карэспандэнт: ) "Цалкам праца над стужкай «Акупацыя. Містэрыі» скончылася ў траўні летась. Андрэй, скажыце, які лёс напаткаў ваш фільм? Вядома, што стужка дэманстравалася на фэстывалях у Маскве, Ротэрдаме, Лагаве, дзе атрымала ўзнагароду журы...."
(Кудзіненка: ) "Хацелася б больш атрымаць... На розных фэстывалях бывалі заўсёды розныя сытуацыі. На Маскоўскім фэстывалі, напрыклад, быў невялікі скандал з нашай амбасадай, якая хацела рабіць пікеты, пісала лісты і ціснула на журы фэстывалю.
Апошні прыз я атрымаў на фэстывалі ў Лагаве ў Польшчы – прыз журы, а зараз еду на конкурс у Карлавы Вары."
(Карэспандэнт: ) "Фэстываль у Карлавых Варах, напэўна, адзін з самых прэстыжных, у якіх Ваш фільм браў удзел?"
(Кудзіненка: ) "Маскоўскі лічыцца вышэйшым: клясы А".
(Карэспандэнт: ) "Які лёс Вашага фільму ў Беларусі?"
(Кудзіненка: ) "Яго распаўсюджваюць "піраты", людзі перапісваюць з інтэрнэту, ён вядомы ў вузкіх колах. Хаця... ужо і ня ў вузкіх."
(Карэспандэнт: ) "А як улады ставяцца да яго?"
(Кудзіненка: ) "Фільм забаронены ў Беларусі – вось і ўсё."
(Карэспандэнт: ) "А Вы асабіста, напэўна, таксама мелі нейкія праблемы з-за гэтага фільму?"
(Кудзіненка: ) "Цяпер папросту цяжка працаваць. прабіцца з праектам на "Беларусьфільме" немагчыма. Патрэбныя новыя ўмовы ў сучасны час, таму што так, як працавалі ў 1970-я гады – з тым жа Мастацкім саветам, цэнзурай, з цэнтралізаваным кіраваньнем – немагчыма. Цяпер іншыя ўмовы і ў Чэхіі, і ў Расеі: у Расеі цяпер кіно зусім іншае, сучаснае. Там і сродкі фінансаваньня іншыя – большыя грошы, і дзяржава падтрымлівае незалежнае кіно, і на гэтым робіцца галоўны акцэнт. Таму што падтрымліваюцца не блякбастэры нейкія там... Ёсьць, канечне, заказныя дзяржаўныя працы, але першае – гэта незалежнае кіно, і яно дае выхад новай генэрацыі маладых кінэматаграфістаў. А якое незалежнае кіно можа быць у Беларусі? Гэта аматарскія па большай частцы фільмы... Няма працэсу, на жаль."
(Карэспандэнт: ) "Калі вярнуцца да фільму "Містэрыя акупацыі", Ваш фільм – гэта зусім іншы погляд на Другую ўсясьветную вайну – адрозны ад таго, што мы бачым штодня па тэлебачаньні..."
(Кудзіненка: ) "Гэта проста наш погляд, таму што мы шмат і чыталі, і слухалі, што нам расказвалі нашы дзяды, бабкі... Усё было ня так, як нам паказвалі ў савецкі час. Мне хацелася зрабіць большы ўхіл на праблему чалавека – не ідэалёгіі, а чалавека. Былі такія спробы ў 1960-я гады таксама, што называлі тады абстрактным гуманізмам. Плюс яшчэ новая форма, новая мова, іншы мантаж. Гэта падыход сучаснага чалавека да тагачасных праблем і падзей, якія тады адбываліся!"
(Карэспандэнт: ) "Але гэта адзін зь нешматлікіх фільмаў, зробленых па-беларуску...”
(Кудзіненка: ) "Ён і па-беларуску, па-нямецку, па-расейску, таму што прынцып моўнай мяшанкі заўсёды добры і праўдзівы, а ня тое, што адны размаўляюць на літаратурнай беларускай мове, іншыя на літаратурнай расейскай... Там ёсьць і слэнг, і крымінальны слэнг... Такім і павінна быць кіно. Напрыклад, Мэл Гібсан рабіў фільм па-арамейску, і фільм толькі ад гэтага выйграў."
(Карэспандэнт: ) "Паводле Вашых назіраньняў, калі гэты фільм паказваўся ў іншых краінах, ці былі нейкія праблемы з разуменьнем сутнасьці таго, што там адбываецца?"
(Кудзіненка: ) "Былі праблемы... Ня многія разумеюць, што ёсьць такая краіна – Беларусь – і што там адбываліся нейкія падзеі, былі нейкія складанасьці – паміж заходнімі беларусамі, напрыклад... У Расеі таксама былі праблемы: многія бачаць у фільме нейкія антырасейскія моманты. Былі праблемы ў палякаў з гэтай полькай Эвай: маўляў, што за стэрэатып такі, што полька заўсёды такая не бардзо маральная кабета? Абразіліся і многія беларусы, таму што, маўляў, чаму гэта беларусы паказаныя такімі слабымі людзьмі? Можа, толькі, на Ўкраіне не было такіх праблем... Самае лепшае ўспрыняцьце фільму было ў нашай краіне, ва Ўкраіне і ў Польшчы."
(Карэспандэнт: ) "Вы сказалі, што ў Беларусі цяпер немагчыма здымаць кіно на нармальным узроўні. Можа ў такім разе ў Вас існуюць іншыя праекты?”
(Кудзіненка: ) "Маю іншы праект і зараз спрабую рабіць у Польшчы дакумэнтальны фільм, але гэта, як заўсёды, за невялікія грошы – больш за свае ўласныя. Робіцца ў Беларусі кіно, але гэта такое, ізноў жа, партызанскае кіно, а хочацца выйсьці на нармальныя ўмовы працы. Хаця ёсьць і камэрцыйныя прапановы з Расеі: здымаць сэрыял, можа грошы якія зарабіць... Але хочацца рабіць у сваёй краіне сваё кіно. Зьехаць можна заўсёды. Зараз зноў шукаю грошы на кіно: на такую фабулярную "ротмуві" камэдыю пра сучасную Беларусь, таму што трэба здымаць мастацкае кіно менавіта пра сучаснасьць, бо няма на гэтую тэму добрых фільмаў."
(Карэспандэнт: ) "Дзе можна купіць ваш фільм?"
(Кудзіненка: ) "Як я ўжо сказаў, прадаюць "піраты", людзі скачваюць з інтэрнэту. Можна, праўда, заехаць у Кіеў альбо Маскву – там праз цывілізаваную дыстрыбуцыю фільм ідзе і на касэтах, і на DVD, і на CD – ён прадаецца без забаронаў."
(Карэспандэнт: ) "Зараз Вы пакажаце гэты фільм у Карлавых Варах – ці плянуеце ўдзельнічаць яшчэ ў якіх-небудзь конкурсах?"
(Кудзіненка: ) "Ёсьць шмат прапановаў, але хочацца ўжо працаваць. Я год ад''езьдзіў па фэстывалях, і трэба ўжо рабіць кіно. Надакучыла езьдзіць, хочацца папрацаваць".