(Барадулін: ) “Мне пашэнціла быць рэдактарам першага ягонага зборніка. Я тады адразу адчуў, што гэта паэт незвычайны….
Мне заўсёды прыемна, што ён мне падарыў ікону, старую беларускую уніяцкую ікону, драўляную, з Палесься. Яна вісіць зараз у мамінай хаце…
Я яму пры жыцьці пісаў вясёлыя вершы і такія задзірыстыя. А зараз я хачу пачытаць яму верш памяці.
Паэт, як вір, ад хваляваньня стыне, На дне хаваючы халодны клёк, З гародчыка рашчульваньня юргіня Юрыць паэтаў юр, як неўзнарок. Паэт, як вір, віруе ды шчыруе, Перамывае родных словаў жвір, Зь Пегаса збрую ськідвае старую, Барэтку поўні зьбіўшы набакір. Паэт, як вір, супернік супакою, Капрызны хрэсьнік шчодрай Каляды, З Сусьвету, як зь цясьнюткага пакою, Ірвецца вымкнуцца. Але куды?”