Калі я студэнткай прыяжджала на вакацыі ў родны Хоцімск, дык спынялася ў цёці Машы, якая была мне на той час за маці. І любіла, і хвалявалася за мяне, бадай, больш чым за сваіх родных дзяцей. Звычайна пасьля здачы іспытаў я выглядала стомленай і схуднелай. Шкадуючы мяне, цёця Маша казала: “Нічога, дзетка, навука хоць і намучыць, але жыць навучыць”.
Летам пасьля другога курсу ў мяне надарыўся першы вялікі мастацкі заказ: мне прапанавалі размаляваць хоцімскую дзіцячую паліклініку. Працавала я зацята, амаль з раніцы да позьняга вечара. Цёця Маша як магла стрымлівала мой запал, але я ня слухала яе нараканьняў і працягвала днямі поўзаць па сьценах з пэндзлямі й фарбамі. Скончыўшы працу, я атрымала разьлік – грошы на той час вельмі вялікія. Цёця Маша ўспрыняла гэтую вестку як маю першую сур’ёзную перамогу і пачала паважаць мой выбар – стаць мастаком. “Навуку за плячыма ня носяць”, казала яна мне, падахвочваючы маё жаданьне вучыцца.
Людзі пра навуку прыдумалі шмат прымавак, і ўва ўсіх тых выслоўях гучыць вялікая павага да вучонасьці, да ведаў, да разумных людзей. Шкада, што ў сучаснай Беларусі гэтыя прымаўкі не пачутыя й не зразуметыя ўладай.
Згадваючы настаўленьні цёці Машы, разумею, што гэта быў і клопат пра мой лёс, і я ня раз пераконвалася ў іх слушнасьці: навуку за плячыма ня носяць.