Марцін Росман з Аўстрыі адзначае, што сытуацыя розьнілася ў Менску і ў рэгіёнах. У некаторых выпадках назіральнікі ня мелі магчымасьці атрымаць інфармацыю, якую яны хацелі. Іншы раз супраца была прыймальнай, а іншы раз зь некаторымі камісіямі – ня вельмі. Пра свае ўражаньні ад выбараў – назіральнік Марцін Росман.
(Росман: ) “Арганізацыя выбараў была вельмі прафэсійнай, вельмі добра ўсё функцыянавала. Аднак рэгістрацыя кандыдатаў і найперш іх вылучэньне было вельмі складаным і бюракратычным. Рэгістрацыя была непразрыстай, і ў некаторых выпадках мы не маглі зразумець, па якой жа прычыне кандыдаты былі адхіленыя. Кандыдаты ад апазыцыі мелі большыя складанасьці ў часе рэгістрацыі, чым так званыя кандыдаты ад улады”.
Спадар Росман згадаў сумесную выснову місіі назіральнікаў АБСЭ, у якой адзначана, што выбары не адпавядалі міжнародным стандартам, якія ўхвалены краінамі-сябрамі АБСЭ.
(Росман: ) “Істотныя крытэры, якія не былі выкананы, закранаюць рэгістрацыю кандыдатаў, якая была вельмі складанай і непразрыстай. Агітацыйная кампанія кандыдатаў была вельмі абмежаваная. Магчымасьці, якія мелі кандыдаты ў прэсе, радыё й тэлебачаньні, былі вельмі абмежаваныя. Яшчэ адзін важны пункт палягае ў тым, што розныя кандыдаты мелі вялікія складанасьці пры друкаваньні агітацыйных матэрыялаў. Іхныя ўлёткі, плякаты былі надрукаваныя вельмі позна, і часта вельмі позна, таму нельга казаць, што яны былі эфэктыўна скарыстаныя ў выбарчай кампаніі”.
Наконт магчымых санкцыяў да Беларусі пасьля выбараў спадар Росман адзначыў, што асноўная задача місіі АБСЭ палягала ў тым, каб даць тэхнічную ацэнку выбарам, але місія ня можа рабіць высновы пра нейкія палітычныя наступствы. Аднак урады краінаў АБСЭ, Эўрапейскі зьвяз ці ЗША змогуць скарыстаць высновы назіральнікаў.
Назіральнік ад Эўрапейскага парлямэнта Яцэк Пратасевіч з Польшчы разам з двума назіральнікамі АБСЭ наведаў шэраг участкаў у Баранавіцкай сельскай акрузе. На два ўчасткі яго наогул не пусьцілі. Апроч датэрміновага галасаваньня й адсутнасьці аховы скрыняў, у дэпутата выклікала зьдзіўленьне арганізацыя продажу прадуктаў харчаваньня і алькаголю на выбарчых участках.
(Пратасевіч: ) “Я дакладна бачыў, што дзьве зь 5 умоваў вольных, дэмакратычных выбараў былі парушаны паўсюдна ў часе галасаваньня. Выбары на сто працэнтаў не былі роўнымі. У многіх выпадках нельга казаць, што галасаваньне было тайным, бо кабіны не былі належным чынам зачыненыя, іншы раз у кабіны заходзілі два-тры чалавекі”.
Паводле спадара Пратасевіча, падобнае можна было бачыць у большасьці месцаў. Усе гэтыя факты цяжка аспрэчыць, бо яны падмацаваныя дакумэнтамі й фотаздымкамі. Назіральнікі Эўрапарлямэнта падрыхтуюць сваю справаздачу па выбарах у Беларусі.