(Раса Алішаўскене: ) “Мы лічылі вынік галасаваньня на рэфэрэндуме паводле дзьвюх мэтодык. За тры дні апытвалі тых, хто прагаласаваў датэрмінова на рэфэрэндуме. Сёньня на экзыт-поле [апытаньне на выхадзе з участкаў] тых хто, галасаваў ужо сёньня.
Атрымліваецца, што 48% ад усіх зарэгістраваных выбаршчыкаў Беларусі прагаласавалі “за”. Калі браць тых, хто галасаваў загадзя, і тых, хто галасаваў сёньня, то датэрмінова ад усіх зарэгістраваных выбарнікаў 13% выказаліся “за”, сёньня 35%. Астатнія альбо не адказалі, альбо прагаласавалі “супраць”.
Апытаньне праводзілася ў 20 акругах. На датэрміновым галасаваньні было апытана 19 тысячаў 25 чалавек, а сёньня 18 тысячаў 397 чалавек. Так, былі праблемы, не дазвалялі апытваць, затрыманьні таксама былі. Потым адпускалі, але ж затрымлівалі”.
Гэта была дырэктарка балтыйскага сэрвісу Гэлапа Раса Алішаўскене
На прэсавай канфэрэнцыі ў штаб-кватэры партыі БНФ былы старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу акадэмік Аляксандар Вайтовіч агучыў больш падрабязныя лічбы па абласьцях. Паводле апытаньня Інстытуту Гэлапа, праведзенага пры выхадзе з выбарчых участкаў, “за” на пытаньне рэфэрэндуму ў Берасьцейскай вобласьці адказалі 49,7% выбаршчыкаў, унесеных у сьпісы для галасаваньня, у Віцебскай – 35%; у Гомельскай – 62,2%; у Магілёўскай – 58%; у Гарадзенскай – 56,9%; у Менскай – 68,1%; у Менску – 30,5%.
***
Афіцыйныя крыніцы паведамляюць зусім іншыя лічбы.
Як паведамляе Цэнтарвыбаркам, паводле папярэдніх дадзеных за рэфэрэндум выказаліся болей за 82% тых, хто прагаласаваў.
Цэнтарвыбаркам паведамляе, што найбольшая выбарчая актыўнасьць была ў Магілёўскай вобласьці, дзе прагаласавала 94.9% выбарцаў і "за" прагаласавала 85.2% выбарцаў. А самая нізкая актыўнасьць, паводле дзяржаўнага Цэнтральнага выбарчага камітэту, была ў Менску, дзе прыйшло 82% выбарцаў і сярод іх 73% прагаласавалі "за".