Пераважная большасьць рэспандэнтаў на пытаньне: “Ці памятаеце вы, якое сьвята адзначалася ў Беларусі 27 ліпеня?” адказвалі так.
(Спадарыня: ) “Ня памятаю”.
(Хлопец: ) “27-га? Шчыра кажучы, ня памятаю. Можа, вы мне падкажаце?”
(Галасы: ) “Не, не. На жаль, ня памятаю. Ня ведаю”.
І толькі два чалавекі прыгадалі, што гэта быў Дзень незалежнасьці.
(Пэнсіянэр: ) “Дзень вызваленьня, ад’яднаньня Беларусі. Абвешчана “самасьційнасьць”.
(Карэспандэнт: ) “27 ліпеня якое было сьвята?”
(Спадар: ) “Дзень незалежнасьці Беларусі”.
Амаль усе апытаныя лічаць, што Дзень незалежнасьці – вельмі важнае сьвята, і яго варта адзначаць 27 ліпеня.
(Спадарыня: ) “Дзень незалежнасьці… Ну, пэўна ж, трэба адзначаць. Сьвята ёсьць сьвятам. Дзень незалежнасьці ж – добрае сьвята”.
(Спадарыня: ) “Трэба, абавязкова”.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце, як, на вашую думку: ці варта адзначаць 27 ліпеня Дзень незалежнасьці?”
(Хлопец: ) “Я лічу, што трэба. Бо нам зрабілі сьвята 3 ліпеня, але гэта – дзень перамогі. А Дзень незалежнасьці – іншае. Нельга два сьвяты аб’ядноўваць. Такая мая думка”.
(Спадар: ) “Думаю, што трэба гэты дзень адзначаць: гэта ж нашая гісторыя”.
(Спадарыня: ) “Трэба абавязкова. Ня ведаю, – чаму, але трэба адзначаць”.
(Хлопец: ) “Усе сьвяты трэба адзначаць. Гэта наша гісторыя”.
(Спадарыня: ) “Варта, бо сваю гісторыю мы павінны ведаць”.
(Дзяўчына: ) “Ну, напэўна, трэба – каб такія, як я, памяталі пра гэтае сьвята. Я лічу, што гэта вельмі важна ў наш час – памятаць, што нашая краіна была абвешчана незалежнай. Гэта важна”.
(Спадар: ) “А чаму й не адзначаць, калі гэта – дзяржаўнае сьвята?”
(Спадарыня: ) “Нават і ня ведаю. Калі дзеля сьвяточнага дня, то, можа, і ня трэба. А як напамін людзям пра тое, што такая Дэклярацыя была прынята, то, можа, і варта. Каб такія, як я, не забывалі гэты дзень – што ёсьць такі дакумэнт”.
(Пэнсіянэр: ) “Абавязкова трэба, бо гэта нашае беларускае нацыянальнае сьвята”.
(Спадар: ) “Гэта нашае сьвята, і мы павінны яго адзначаць. Гэта ж Дзень незалежнасьці, гэта ж ня 3 ліпеня. 3 ліпеня – дзень вызваленьня Менску ад фашысцкіх захопнікаў. Вось і ўсё”.